⛪️ 35 год таму Фарнаму касцёлу ў Гродне надалі тытул малой базілікі 13 снежня 1990 года касцёл святога Францішка Ксаверыя ў Гродне атрымаў тытул Basilica minor — малой базілікі. 🇻🇦Basilica minor у перакладзе з лацінскай мовы азначае «малая базіліка». У Каталіцкім Касцёле гэта ганаровы тытул, які надаецца асабліва значным храмам. Яго прысвойвае Папа Рымскі або Кангрэгацыя набажэнства і дысцыпліны сакрамантаў, якой Папа дэлегуе адпаведныя паўнамоцтвы. Хоць тытул быў нададзены яшчэ ў 1990 годзе, барэльеф з інфармацыяй пра гэта з’явіўся на фасадзе храма толькі ў лістападзе 2017 года. На ім размешчаны герб Ватыкана, а на стужках па баках — надпіс «св. Францішак Ксаверы», у гонар якога асвечаны храм. ✝️🦌🏹 У Беларусі статус малой базілікі маюць толькі тры храмы: касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў Будславе, сабор святога Францішка Ксаверыя ў Гродне і сабор Ушэсця Дзевы Марыі ў Пінску. Усяго ў свеце налічваецца 1753 малыя базілікі, з якіх 571 знаходзіцца ў Італіі. Як правіла, гэта храмы з аса
⛪️ 35 год таму Фарнаму касцёлу ў Гродне надалі тытул малой базілікі
13 декабря 202513 дек 2025
~1 мин