🎥 ❌ На пунктах пропуску на мяжы з ЕС адключылі камеры відэаназірання На памежных пунктах пропуску на мяжы Беларусі з краінамі ЕС перасталі працаваць камеры відэаназірання. На гэта звярнула ўвагу @nashaniva. Паводле выдання, трансляцыя недаступная на пунктах «Каменны Лог» на мяжы з Літвой, а таксама «Брэст» і «Бераставіца» на мяжы з Польшчай. Раней менавіта камеры відэаназірання на памежных пераходах зафіксавалі момант, калі Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць нейтральную зону. Гэтыя кадры абверглі заявы прадстаўнікоў улады пра тое, што ён нібыта перайшоў у Літву. Нагадаем, у пятніцу выданне Reform.News паведаміла, што ў бліжэйшыя дні магчымае вызваленне групы палітвязняў. 12–13 снежня ў Мінску праходзяць перамовы паміж беларускай бокам і дэлегацыяй ЗША. На фота — трансляцыя з камер пункта пропуску «Каменны Лог».
🎥 ❌ На пунктах пропуску на мяжы з ЕС адключылі камеры відэаназірання
13 декабря 202513 дек 2025
~1 мин