📚Цэнтральная бібліятэка Творы 💫Ўладзіміра Караткевіча можна чытаць у любым узросце. Кожны чытач знойдзе сваё. Яго кнігі фарміруюць 🔺светапогляд, адкрываюць вочы на Беларусь, на беларусаў як народ. Да ✨95-годдзя пісьменніка ў чытальнай зале арганізавана кніжная выстава 🔰“І божы свет мяне паўторыць, як паўтараў ужо не раз”. Адбылося мерапрыемства🔰“Уладзімір Караткевіч – рыцар беларускага слова”. ☑️Удзельнікі клуба “Сустрэча”, людзі начытаныя, дасведчаныя – 🔹ўспаміналі творы Уладзіміра Сямёнавіча, 🔹абмяркоўвалі кінастужкі па яго сцэнарыям, 🔹дзяліліся ўраджаннямі, 🔹даведаліся аб малавядомых фактах з жыцця юбіляра. ☑️Гучалі вершы, напісаныя асобай “па-караткевічску” прыгожай і ёмкай мовай. 🔳Калі разам збіраюцца такія цікавыя людзі, па такой важкай прычыне – мерапрыемства заўсёды адбываецца плённым і цікавым. 🟣У 1973 гаду пісьменнік гасцяваў на Браслаўшчыне. Наведаў Друю, Замкавую гару ў Браславе. Стварыў эсэ “Браслаўе”. У нашай бібліятэцы ёсць ўсе творы пісьменніка як на бел