Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🎹 🪵 Пасля дзесяцігоддзя маўчання арган у Дзятлаве зноў загучаў

🎹 🪵 Пасля дзесяцігоддзя маўчання арган у Дзятлаве зноў загучаў Старадаўні інструмент вярнуўся да жыцця пасля працяглай рэстаўрацыі, піша выданне @katolik_life У парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адбылася доўгачаканая падзея — пасля больш як 10 гадоў маўчання зноў заграў старадаўні духавы арган. Інструмент быў адноўлены пасля складанай рэстаўрацыі і ўжо гучыць у касцёле. Арган быў выраблены ў Вільні на пачатку ХХ стагоддзя, таму яго ўзрост перавышае 110 гадоў. Асаблівасць гэтага інструмента — унікальная рэгістравая трактура, якой няма больш ніводнага аргана ў Беларусі. Першым за клавішы абноўленага аргана сеў майстар-арганіст Юрый Габрусь. Запіс гучання апублікавала парафія разам з раённай газетай. Нагадаем, нядаўна новы арган з’явіўся яшчэ ў адным каталіцкім храме — касцёле святога Валянціна ў Смалявічах. Фота і відэа: Каталікі Беларусі ў Facebook.

🎹 🪵 Пасля дзесяцігоддзя маўчання арган у Дзятлаве зноў загучаў

Старадаўні інструмент вярнуўся да жыцця пасля працяглай рэстаўрацыі, піша выданне @katolik_life

У парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адбылася доўгачаканая падзея — пасля больш як 10 гадоў маўчання зноў заграў старадаўні духавы арган. Інструмент быў адноўлены пасля складанай рэстаўрацыі і ўжо гучыць у касцёле.

Арган быў выраблены ў Вільні на пачатку ХХ стагоддзя, таму яго ўзрост перавышае 110 гадоў. Асаблівасць гэтага інструмента — унікальная рэгістравая трактура, якой няма больш ніводнага аргана ў Беларусі.

Першым за клавішы абноўленага аргана сеў майстар-арганіст Юрый Габрусь. Запіс гучання апублікавала парафія разам з раённай газетай.

Нагадаем, нядаўна новы арган з’явіўся яшчэ ў адным каталіцкім храме — касцёле святога Валянціна ў Смалявічах.

Фота і відэа: Каталікі Беларусі ў Facebook.