Найти в Дзене

Першая Святая Імша прайшла ў пакоі для малітвы католікаў у памяшканні ЦРБ

У Смаргоні адбылася важная падзея – у адным з памяшканняў цэнтральнай раённай бальніцы з,явіўся пакой для малітвы католікаў. Ён месціцца побач з неўралагічным аддзяленнем. Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Артур Ляшнеўскі, які да нядаўняга часу быў пробашчам парафіі Святога Міхала Арханёла і пад кіраўніцтвам якога праходзілі работы па рамонце і абсталяванні пакоя для малітвы Стварэнне такой духоўнай прасторы ў сценах бальніцы дазволіць дапамагаць пацыентам і іх блізкім знаходзіць сілы ў цяжкі перыяд лячэння. У іх з'явілася месца для малітвы і спакою, не пакідаючы медыцынскай установы. Гэты крок спрыяе і духоўнай, і псіхалагічнай падтрымцы хворых. Галіна Антонава Фота аўтара Теги: общество црб костел

У Смаргоні адбылася важная падзея – у адным з памяшканняў цэнтральнай раённай бальніцы з,явіўся пакой для малітвы католікаў.

Ён месціцца побач з неўралагічным аддзяленнем.

Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Артур Ляшнеўскі, які да нядаўняга часу быў пробашчам парафіі Святога Міхала Арханёла і пад кіраўніцтвам якога праходзілі работы па рамонце і абсталяванні пакоя для малітвы

Стварэнне такой духоўнай прасторы ў сценах бальніцы дазволіць дапамагаць пацыентам і іх блізкім знаходзіць сілы ў цяжкі перыяд лячэння. У іх з'явілася месца для малітвы і спакою, не пакідаючы медыцынскай установы. Гэты крок спрыяе і духоўнай, і псіхалагічнай падтрымцы хворых.

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8
-9
-10
-11

Галіна Антонава

Фота аўтара

Теги: общество црб костел