📆🍺«Лідскае піва» выпусціла настольны каляндар па-беларуску да свайго 150-годдзя Каляндар стаў першай падарункавай серыяй, якую могуць набыць усе ахвотныя, піша выданне officelife.media Да юбілею — 150 гадоў з моманту заснавання — завод «Лідскае піва» прадставіў абмежаваную серыю настольнага календара на беларускай мове. Гэта першая сумесная праца брэнда з праектам Yearee і першы падарункавы каляндар, адкрыты для шырокага продажу. У календары сабраныя кароткія нататкі пра піваварства, жыццёвыя парады і назіранні — кожны лісток па-беларуску і з уласным эмацыйным настроем. Для кожнага месяца падабраныя незвычайныя кулінарныя ідэі: ад галёнкі і соусаў да бірамісу і марозіва на аснове піва. Па QR-кодзе можна паглядзець відэарэцэпт і прыгатаваць страву дома. Дызайн календара спалучае аўтарскія ілюстрацыі і сучасныя фота, у тым ліку здымкі супрацоўнікаў завода. Таксама ў ім змешчаныя гісторыі 13 работнікаў, для якіх 2026 год стане асаблівым — асабіста або прафесійна. Выйдзе ўсяго 600 а
📆🍺«Лідскае піва» выпусціла настольны каляндар па-беларуску да свайго 150-годдзя
29 ноября 202529 ноя 2025
~1 мин