На тэрыторыі сельсавета працягваюцца маштабныя работы па добраўпарадкаванні.
Канчаткова завершаны працэдуры зносу пяці пустуючых жылых дамоў у аг. Жыліхава і двух будынкаў у Навасёлках. Перад надыходам зімы спецыялісты ЖКГ правялі мерапрыемствы па паляпшэнні стану тэрыторый.
Так, камунальная служба паспяхова завяршыла ўборку смецця на дзевяці грамадзянскіх могілках Бучацінскага сельсавета, надаўшы ім дагледжаны выгляд і падрыхтаваўшы да будучага зімовага сезона. На грамадзянскіх могілках населеных пунктаў Смалічы і Даменікова былі ўсталяваны новыя сучасныя вароты і брамкі.
Гэта дае магчымасць значна павысіць зручнасць наведвання, стварыць дадатковы бар’ер для несанкцыянаванага пранікнення старонніх асоб, забяспечыць і захаваць тэрыторыі ў парадку. У сценах Жыліхаўскага сельскага дома культуры прайшло важнае выязное пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Удзельнікі пася-джэння разгледзелі шэраг ключавых пытанняў, якія тычацца грамадскай бяспекі і прафілактыкі правапар