Найти в Дзене

Новости Блевчицкого сельсовета

Быстрыцкі СДК стаў цэнтрам забаў для розных пакаленняў. Для самых юных жыхароў прайшла вясёлая дзіцячая дыскатэка "Падары ўсмешку сябру". А для моладзі і дарослых адбылася тэматычная дыскатэка ў стылі 90-х, якая падарыла ўсім удзельнікам шмат пазітыўных эмоцый і добрых успамінаў. На выязным пасяджэнні Савета грамадскага пункта аховы правапарадку праведзена прафілактычная работа з запрошанымі грамадзянамі. Асноўнай тэмай абмеркавання сталі пытанні ўмацавання правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі сельсавета. У Быстрыцкім дзіцячым садзе для дзяцей рознаўзроставай групы прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства "Ліст аб Беларусі" (на здымку). Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра сваю родную краіну, яе нацыянальныя сімвалы. У Быстрыцкай СШ арганізавалі цэлую серыю мерапрыемстваў, прысвечаных сямейным каштоўнасцям. Для малодшых школьнікаў падрыхтавалі гульнёвую праграму "Мая сям’я – маё багацце". Для падлеткаў прайшла тэматычная гадзіна "Мая сям’я – мой гонар", дзе яны д
Оглавление

Вольны час у Быстрыцы

Быстрыцкі СДК стаў цэнтрам забаў для розных пакаленняў. Для самых юных жыхароў прайшла вясёлая дзіцячая дыскатэка "Падары ўсмешку сябру". А для моладзі і дарослых адбылася тэматычная дыскатэка ў стылі 90-х, якая падарыла ўсім удзельнікам шмат пазітыўных эмоцый і добрых успамінаў.

Як умацаваць парадак

На выязным пасяджэнні Савета грамадскага пункта аховы правапарадку праведзена прафілактычная работа з запрошанымі грамадзянамі. Асноўнай тэмай абмеркавання сталі пытанні ўмацавання правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі сельсавета.

Патрыятычнае выхаванне

У Быстрыцкім дзіцячым садзе для дзяцей рознаўзроставай групы прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства "Ліст аб Беларусі" (на здымку). Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра сваю родную краіну, яе нацыянальныя сімвалы.

Пра сямейныя каштоўнасці

У Быстрыцкай СШ арганізавалі цэлую серыю мерапрыемстваў, прысвечаных сямейным каштоўнасцям. Для малодшых школьнікаў падрыхтавалі гульнёвую праграму "Мая сям’я – маё багацце". Для падлеткаў прайшла тэматычная гадзіна "Мая сям’я – мой гонар", дзе яны дзяліліся цікавымі гісторыямі. Старшакласнікі прынялі ўдзел у дзелавой гульні, якая садзейнічала развіццю камандных навыкаў і фарміраванню асэнсаваных адносін да сямейных традыцый.

Асфальту быць

У рамках навядзення парадку на зямлі і для бяспекі грамадзян зроблены знос непрыдатных для выкарыстання пустуючых дамоў: двух у в. Лешня і аднаго ў в. Кіявічы. Акрамя таго, прадоўжаны работы па добраўпарадкаванні. Так, па зав. Школьнаму і вул. Палявой аг. Быстрыца была зроблена ўкладка асфальту, што значна павысіла камфорт пражывання жыхароў.

Новости Блевчицкого сельсовета

    Новости Блевчицкого сельсовета
Новости Блевчицкого сельсовета