Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

💯 Жаданне жыць

💯 Жаданне жыць. У Ваўкавыску адзначылі юбілей адзіных у Беларусі 100-гадовых сясцёр-блізнятак 🐺 У Ваўкавыску адзначылі стагоддзе Тамары Каліноўскай і Ларысы Байбус — сясцёр-блізнятак, пра якіх у 2024 годзе даведалася ўся краіна: іх імя тады ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Беларусі як самых доўгажывучых блізнятак, паведамляе БелТА. Святкаванне адбылося ў дзень іх афіцыйнага юбілею. У сясцёр — чацвёра дзяцей, 10 унукаў і 15 праўнукаў. Тамара і Ларыса нарадзіліся ў Ваўкавыску і перажылі вайну. Калі пачалося фашысцкае ўварванне, 16-гадовая Тамара знаходзілася ў дзіцячым лагеры ў Гродне. Яе эвакуявалі, і да рэакупацыі Беларусі яна не ведала нічога пра родных. Яна да сёння памятае момант вяртання дадому: як гучна крычала «Мама!», як родная маці не адразу пазнала дачку. У эвакуацыі Тамара скончыла курсы рахункаводаў і з першых дзён працы Ваўкавыскага хлебакамбіната прыйшла працаваць на прадпрыемства. Ларыса марыла пра медыцыну, паехала на вучобу ва Украіну, вярнулася на малую радзіму ўжо як ура

💯 Жаданне жыць. У Ваўкавыску адзначылі юбілей адзіных у Беларусі 100-гадовых сясцёр-блізнятак

🐺 У Ваўкавыску адзначылі стагоддзе Тамары Каліноўскай і Ларысы Байбус — сясцёр-блізнятак, пра якіх у 2024 годзе даведалася ўся краіна: іх імя тады ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Беларусі як самых доўгажывучых блізнятак, паведамляе БелТА.

Святкаванне адбылося ў дзень іх афіцыйнага юбілею. У сясцёр — чацвёра дзяцей, 10 унукаў і 15 праўнукаў.

Тамара і Ларыса нарадзіліся ў Ваўкавыску і перажылі вайну. Калі пачалося фашысцкае ўварванне, 16-гадовая Тамара знаходзілася ў дзіцячым лагеры ў Гродне. Яе эвакуявалі, і да рэакупацыі Беларусі яна не ведала нічога пра родных. Яна да сёння памятае момант вяртання дадому: як гучна крычала «Мама!», як родная маці не адразу пазнала дачку.

У эвакуацыі Тамара скончыла курсы рахункаводаў і з першых дзён працы Ваўкавыскага хлебакамбіната прыйшла працаваць на прадпрыемства. Ларыса марыла пра медыцыну, паехала на вучобу ва Украіну, вярнулася на малую радзіму ўжо як урач-стаматолаг і доўгі час была адзіным спецыялістам з вышэйшай адукацыяй у раёне, загадвала стаматалагічнай паліклінікай.

Мужоў сёстры сустрэлі таксама побач — Тамара пазнаёмілася з Аляксандрам Каліноўскім на заводзе, а Ларыса — з сябрам жаніха на вяселлі ў сястры. Дзве сям’і ўсё жыццё жылі на суседніх вуліцах, дапамагалі адна адной і святкавалі разам.

Сваякі ўзгадваюць, што бабулі ніколі не называлі сакрэт свайго доўгажыхарства, але ўсе бачылі галоўнае — жаданне жыць. Як кажа ўнук Максім Гаркавы, у сям’і ўсе

«навучыліся пазітыўна глядзець на свет і радавацца добрым падзеям».

Раней мэтай было дажыць да ста гадоў — цяпер, кажа ён, будзе чаканне першых прапраўнукаў.

Фота: БелТА.