🚩 230 гадоў таму ў Гродне юрыдычна спыніла існаванне адна з найбуйнейшых дзяржаў Еўропы — Рэч Паспалітая 25 лістапада 1795 года ў гродзенскім Новым замку кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі склаў з сябе паўнамоцтвы і падпісаў акт аб адрачэнні ад прастолу. Такім чынам быў узаконены трэці падзел Рэчы Паспалітай. Тэрыторыі дзяржавы былі падзелены паміж Аўстра-Венгерскай, Прускай і Расійскай імперыямі. Параза паўстання Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе, скіраванага супраць падзелаў краіны, стала падставай для канчатковай ліквідацыі дзяржаўнасці трох народаў. Да моманту адрачэння краіны-акупанты ўжо вызначыліся з будучымі межамі. Акт Панятоўскага фармальна завяршыў існаванне Рэчы Паспалітай і надаў легітымнасць яе канчатковаму раздзяленню. Пад аховай 120 расійскіх драгун Панятоўскі прыбыў з Варшавы ў Гродна пад наглядам расійскага намесніка графа Рапніна, дзе і падпісаў акт аб адрачэнні. Пазней тры імперыі заключылі «Пецярбургскую канвенцыю», якая прадугледж
🚩 230 гадоў таму ў Гродне юрыдычна спыніла існаванне адна з найбуйнейшых дзяржаў Еўропы — Рэч Паспалітая
25 ноября 202525 ноя 2025
1 мин