Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Новости Столина

Гэтага маладога чалавека завуць Арцём Акостка, ён – навучэнец 8 «А» класа Сямігосціцкай СШ

Гэтага маладога чалавека завуць Арцём Акостка, ён – навучэнец 8 «А» класа Сямігосціцкай СШ. Дарэчы, старонка гэтай установы адукацыі ў Інстаграме з’явілася, дзякуючы менавіта гэтаму таленавітаму юнаку. 🔵 Навыкі Арцёма вельмі спатрэбіліся ў аб’яднанні па інтарэсах Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці «Залатое пяро», у якім яму даручана важная пасада – вэб-рэдактара. Паколькі на ўроках інфарматыкі ён, як рыба ў вадзе, то ў будучыні плануе працаваць у сферы інфармацыйных тэхналогій. І ў Арцёма ёсць усе неабходныя якасці для гэтай мэты – адказнасць, надзейнасць, дысцыплінаванасць, уседлівасць і аператыўнасць. Пра яго можна ўпэўнена сказаць – чалавек слова, бо ён заўсёды трымае яго і дарэмных абяцанняў не дае. 🔵 Нават мара яго даволі прагматычная – стаць паспяховым. І няма сумнення, што гэта ў яго абавязкова атрымаецца.

Гэтага маладога чалавека завуць Арцём Акостка, ён – навучэнец 8 «А» класа Сямігосціцкай СШ.

Дарэчы, старонка гэтай установы адукацыі ў Інстаграме з’явілася, дзякуючы менавіта гэтаму таленавітаму юнаку.

🔵 Навыкі Арцёма вельмі спатрэбіліся ў аб’яднанні па інтарэсах Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці «Залатое пяро», у якім яму даручана важная пасада – вэб-рэдактара. Паколькі на ўроках інфарматыкі ён, як рыба ў вадзе, то ў будучыні плануе працаваць у сферы інфармацыйных тэхналогій.

І ў Арцёма ёсць усе неабходныя якасці для гэтай мэты – адказнасць, надзейнасць, дысцыплінаванасць, уседлівасць і аператыўнасць. Пра яго можна ўпэўнена сказаць – чалавек слова, бо ён заўсёды трымае яго і дарэмных абяцанняў не дае.

🔵 Нават мара яго даволі прагматычная – стаць паспяховым. І няма сумнення, што гэта ў яго абавязкова атрымаецца.