Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Конкурс “Скокі ва ўсе бокі”: смаргонскія танцоры і іх узнагароды

Паўсотні яскравых танцавальных нумароў, сем соцен танцораў і цэлы зоркапад падарункаў – такая “статыстыка” абласнога конкурсу танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”, які прайшоў у Смаргоні. Гонар Смаргонскага раёна адстойвалі шэсць танцавальных калектываў, у тым ліку два ўзорныя. Важкіх узнагародаў конкурсу ў намінацыі “Народны танец” былі ўдастоены   нашы артысты. Дыплом за пераемнасць народных традыцый і ўвасабленне нацыянальнага каларыту атрымаў узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” Жодзішкаўскай сярэдняй школы. Дыплом ІІ ступені журы прысудзіла дзіцячаму танцавальнаму калектыву “Краіна сяброў” СШ№5 (узроставая катэгорыя – да 14 гадоў). Дыплом І ступені (дарослая ўзроставая катэгорыя) на рахунку аматарскага танцавальнага калектыву Жодзішкаўскага ДК. Больш здымкаў глядзіце па спасылцы. Галіна АНТОНАВА Фота аўтара

Паўсотні яскравых танцавальных нумароў, сем соцен танцораў і цэлы зоркапад падарункаў – такая “статыстыка” абласнога конкурсу танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”, які прайшоў у Смаргоні.

Гонар Смаргонскага раёна адстойвалі шэсць танцавальных калектываў, у тым ліку два ўзорныя. Важкіх узнагародаў конкурсу ў намінацыі “Народны танец” былі ўдастоены   нашы артысты. Дыплом за пераемнасць народных традыцый і ўвасабленне нацыянальнага каларыту атрымаў узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” Жодзішкаўскай сярэдняй школы. Дыплом ІІ ступені журы прысудзіла дзіцячаму танцавальнаму калектыву “Краіна сяброў” СШ№5 (узроставая катэгорыя – да 14 гадоў).

Дыплом І ступені (дарослая ўзроставая катэгорыя) на рахунку аматарскага танцавальнага калектыву Жодзішкаўскага ДК.

Больш здымкаў глядзіце па спасылцы.

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара