Найти в Дзене

"Раніца Капыльшчыны": Сергей Козел о незабываемой странице жизни с Копыльским радио

Ужо больш чым чвэрць стагоддзя мой лёс звязаны з рэдакцыяй газеты "Слава працы" і амаль дваццаць гадоў – з праграмай радыёвяшчання "Раніца Капыльшчыны". Любоў да слова, роднай мовы прывяла мяне спачатку на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, пасля заканчэння якога давялося непрацяглы час папрацаваць у школе, затым у маладзёжнай арганізацыі. Але недзе ў глыбіні душы заставалася цяга да работы са словам. Любоў да радыё ў мяне, можна сказаць, з самага дзяцінства. Памятаю, як яшчэ ў школьныя гады любіў слухаць праграмы беларускага радыё, якія трансліраваліся па правадной сетцы. Быў неаднаразовым удзельнікам і пераможцам літаратурнай радыёвіктарыны "Адгадай, адкуль гэта?", за што атрымліваў прызы – кнігі з подпісам вядучага, вялікага знаўцы беларускай мовы Уладзіміра Юрэвіча. Пазней былі "Рамантыкі" – перадача для дзяцей і юнацтва, якую вяла наша зямлячка, пісьменніца Людміла Дрожжа з Рымашоў. Яе чароўны голас і манера данесці інфармацыю да слухача проста заварожвалі. Заўсёды з ціка

Ужо больш чым чвэрць стагоддзя мой лёс звязаны з рэдакцыяй газеты "Слава працы" і амаль дваццаць гадоў – з праграмай радыёвяшчання "Раніца Капыльшчыны".

Любоў да слова, роднай мовы прывяла мяне спачатку на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, пасля заканчэння якога давялося непрацяглы час папрацаваць у школе, затым у маладзёжнай арганізацыі. Але недзе ў глыбіні душы заставалася цяга да работы са словам.

Любоў да радыё ў мяне, можна сказаць, з самага дзяцінства. Памятаю, як яшчэ ў школьныя гады любіў слухаць праграмы беларускага радыё, якія трансліраваліся па правадной сетцы. Быў неаднаразовым удзельнікам і пераможцам літаратурнай радыёвіктарыны "Адгадай, адкуль гэта?", за што атрымліваў прызы – кнігі з подпісам вядучага, вялікага знаўцы беларускай мовы Уладзіміра Юрэвіча. Пазней былі "Рамантыкі" – перадача для дзяцей і юнацтва, якую вяла наша зямлячка, пісьменніца Людміла Дрожжа з Рымашоў. Яе чароўны голас і манера данесці інфармацыю да слухача проста заварожвалі. Заўсёды з цікавасцю чакаў і праграм Капыльскага раённага радыё. Дарэчы, гісторыя мясцовага радыёвяшчання даволі сціплая, але яна цесна пераплялася з лёсам раённай газеты. На вялікі жаль, не захаваліся ўсе прозвішчы работнікаў радыё. Вядома толькі, што пасля вайны перадачы вёў былы партызан Аляксандр Паўлавіч Бохан. Ён знаходзіўся тады ў штаце работнікаў колішняга райкама партыі. У розныя гады працавалі на радыё Алена Кандыбовіч, Валянціна Паўлюшчык, Усевалад Гурыновіч, Тамара Пратасевіч, Аляксандр Паўлаў. Здаецца, зусім нядаўна з радыёкропкі даносіліся галасы Рыгора Швеца, Тамары Корзун, Марыі Шэінай, Таццяны Бурак, Мікалая Лосіка

На памяць прыходзіць адзін эпізод. Апошні званок у Пацейкаўскай СШ. Разам з ганаровымі гасцямі з раёна прыехала рабіць радыёрэпартаж журналіст Марыя Шэіна. Як зараз бачу: Марыя Уладзіміраўна з вялікім рэпарцёрам і мікрафонам робіць запіс, потым бярэ інтэрв’ю ў выпускнікоў, настаўнікаў, бацькоў. А як цікава было пачуць усё гэта потым у эфіры! На той час здавалася, што ўсе гэтыя людзі, якія працуюць на радыё ці тэлебачанні, нейкія недасягальныя, незямныя. І вось мне пашчасціла быць побач з імі. Не ўсё атрымлівалася, але слушныя, мудрыя парады калег, прафесіяналаў дапамагаюць зацвердзіцца ў журналістыцы.

Працаваць на Капыльскім раённым радыё пачынаў з дыктара, пазней быў прызначаны на пасаду загадчыка аддзела радыё і інфармацыі. Разам з намеснікам галоўнага рэдактара (па сумяшчальніцтве дыктарам) Маргарытай Саковіч мы расказвалі пра жыццё раёна, знаёмілі з яго жыхарамі. На жаль, адышло ў нябыт правадное радыё. Яму на змену прыйшлі новыя тэхналогіі. Мясцовае радыёвяшчанне выходзіла на FM-хвалях. Нас чулі не толькі на Капыльшчыне, але і ў суседніх раёнах. Старыя "бабіннікі" і іншая гуказапісная апаратура была заменена на сучасную камп’ютарную тэхніку і дыктафоны. Але і гэта ўжо ў мінулым…

Памятаю тыя бяссонныя неспакойныя ночы, калі баяўся праспаць, бо ў 6.25 трэба было на вузле электрасувязі выпусціць праграму ў эфір. Некаторы перыяд мясцовае радыёвяшчанне выходзіла і па суботах. Калі ўсе ў выхадны дзень яшчэ адпачывалі, мне даводзілася да 8 раніцы трапіць у рэдакцыю, каб слухачы своечасова пачулі мясцовыя навіны.

Вялікім попытам у той час карысталіся "Віншавальныя паштоўкі". Для многіх было вялікай радасцю перадаць у адрас роднага ці блізкага чалавека цёплыя словы і любімую песню. Дарэчы, самай папулярнай была песня "Домик окнами в сад".

А яшчэ раённае радыё – гэта магчымасць сустрэцца з вядомымі людзьмі. Быў акрэдытаваны для асвятлення візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Цімкавічы, удзельнічаў у прэс-канферэнцыях кіраўніка дзяржавы. Працаваў і з памочнікам Прэзідэнта па Мінскай вобласці Уладзімірам Сіняковым. Вядома ж, былі інтэрв’ю з шэрагам міністраў, дэпутатаў парламента і прадстаўнікоў розных ведамстваў. Успомніўся прыезд у Капыль пасла ФРГ у Беларусі Хорста Вінкельмана, якога зацікавіў прынцып работы праваднога радыё (у Германіі было толькі эфірнае вяшчанне).

Засталіся ў памяці і гутаркі з беларускімі спевакамі. Надзея Мікуліч, Ірына Дарафеева, Георгій Калдун, ансамблі "Бяседа", "Свята" і многія іншыя. Самае ганаровае знаёмства адбылося з Аляксандрам Саладухам, з якім праведзена не адно інтэрв’ю.

Словам, радыё стала незабыўнай старонкай маёй біяграфіі. Крыху сумна было з ім развітвацца. Але жыццё працягваецца. І галоўнае – успаміны засталіся. Толькі добрыя.

ЦікаваРазам з супрацоўнікамі рэдакцыі ўпраўленне сельскай гаспадаркі, народнага кантролю і іншых арганізацый выязджалі на раён, дзе "нараджаліся" рэпартажы, інтэрв’ю.

Фота з архіва "СП"

"Раніца Капыльшчыны": Сергей Козел о незабываемой странице жизни с Копыльским радио

    "Раніца Капыльшчыны": Сергей Козел о незабываемой странице жизни с Копыльским радио
"Раніца Капыльшчыны": Сергей Козел о незабываемой странице жизни с Копыльским радио