У рамках месячніка краязнаўства «Мой край дарагі, старонка мая», які праходзіць у бібліятэках Століншчыны, для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання «Спадчына» у Давыд-Гарадоцкай гарадской бібліятэцы прайшла паэтычная гасцёўня «Калі радок дыктуе пачуццё». На сустрэчу супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі аднаго з самых вядомых і таленавітых людзей Століншчыны – паэта-земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара Цэнтра ганчарства ў в. Гарадная, аўтара двух зборнікаў вершаў «Прызнанне» і «Я веру» – Васіля Казачка. Васіль Андрэевіч – той талент, які стаў гонарам не толькі столінскай зямлі, а і ўсёй Беларусі. Ён член Саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і проста чалавек з добрай, адкрытай і шчырай душой. ➡️➡️Подробно на сайте polese. by
У рамках месячніка краязнаўства «Мой край дарагі, старонка мая», які праходзіць у бібліятэках Століншчыны, для ўдзельнікаў аматарскага
22 ноября 202522 ноя 2025
~1 мин