Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

Стваральнік s13.ru і іншыя жыхары Гродзеншчыны папоўнілі спіс "экстрэмістаў

Стваральнік s13.ru і іншыя жыхары Гродзеншчыны папоўнілі спіс "экстрэмістаў" 21 лістапада экстрэмістамі прызналі стваральніка гродзенскага навінавага партала s13.ru Сяргея Чабоцьку, гродзенцаў Сяргея Цвікевіча і Аркадзія Кайчурэнку, а таксама Валерыя Пачабыта з Зэльвы і Галіну Анушчанку з Ліды. Гэта заўважыў правабарончы канал @nebovkletku. МУС Беларусі традыцыйна абнаўляе "Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" па пятніцах. У спіс дадаюць людзей, асуджаных па крымінальных артыкулах "экстрэмісцкай скіраванасці". Сяргея Чабоцьку асудзілі 31 кастрычніка 2025 года на 3,5 гады калоніі і штраф у 1000 базавых велічынь (42 тыс. руб.) за быццам бы стварэнне экстрэмісцкага фармавання.

Стваральнік s13.ru і іншыя жыхары Гродзеншчыны папоўнілі спіс "экстрэмістаў"

21 лістапада экстрэмістамі прызналі стваральніка гродзенскага навінавага партала s13.ru Сяргея Чабоцьку, гродзенцаў Сяргея Цвікевіча і Аркадзія Кайчурэнку, а таксама Валерыя Пачабыта з Зэльвы і Галіну Анушчанку з Ліды. Гэта заўважыў правабарончы канал @nebovkletku.

МУС Беларусі традыцыйна абнаўляе "Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" па пятніцах. У спіс дадаюць людзей, асуджаных па крымінальных артыкулах "экстрэмісцкай скіраванасці".

Сяргея Чабоцьку асудзілі 31 кастрычніка 2025 года на 3,5 гады калоніі і штраф у 1000 базавых велічынь (42 тыс. руб.) за быццам бы стварэнне экстрэмісцкага фармавання.