🐸 Бондарава і іншыя прапагандысты дамагліся закрыцця «Каляднай крамы» праз шарыкі на ялінку з Ларысай Геніюш «Зеркало» адзначыла, што «Калядная крама» ў Мінску закрылася на два дні — 16 і 17 лістапада. У Instagram з’явілася абвестка, што крама «часова не працуе з тэхнічных прычынаў». Закрыццё адбылося пасля таго, як прапагандысты абурыліся продажам шарыкаў на ялінку з выявай Ларысы Геніюш. Вольга Бондарава назвала паэтку «нацысцкай злачынкаю» і падала заяву ў міліцыю. Пасля гэтага шарыкі з Геніюш прыбралі з продажу. Раней у краме прапаноўвалі шарыкі на ялінку з выявамі выбітных беларусаў: Якуба Коласа, Васіля Быкава, Цёткі, Уладзіміра Караткевіча, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Францыска Скарыны і Дуніна-Марцінкевіча. Замовы таксама дасылалі за межы Беларусі. Цяперашняе закрыццё выглядае як прамы вынік ціску, што ўзнік пасля гісторыі з шарыкамі Геніюш.
🐸 Бондарава і іншыя прапагандысты дамагліся закрыцця «Каляднай крамы» праз шарыкі на ялінку з Ларысай Геніюш
17 ноября 202517 ноя 2025
2
~1 мин