Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

🌾Сёння, 16 лістапада, у Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

🌾Сёння, 16 лістапада, у Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК ✨«Любоў да роднай зямлі і павага да людзей, якія штодня на ёй працуюць, у стагоддзе высокіх тэхналогій застаюцца фундаментальнымі каштоўнасцямі беларускага народа, — адзначаецца ў віншаванні кіраўніцтва раёна у адрас работнікаў і ветэранаў сельскай гаспадаркі. —Дзякуючы вам сёння на стале кожнага з нас – хлеб і багаты кошык прадуктаў айчыннай вытворчасці. Гэта залог не толькі годнага ўзроўню жыцця беларусаў, але і незалежнасці нашай суверэннай дзяржавы. Дзякуй вам за адданасць справе і сваёй малой радзіме, за руплівае стаўленне да зямлі, за ўменне пераадольваць любыя цяжкасці, дасягаць высокіх паказчыкаў нягледзячы на капрызы надвор’я. Асаблівыя словы падзякі ветэранам аграпрамысловага комплексу — усім, хто добрасумленна працаваў, пайшоў на заслужаны адпачынак і заснаваў слаўныя традыцыі, якія працягвае маладое пакаленне. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шч

🌾Сёння, 16 лістапада, у Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

✨«Любоў да роднай зямлі і павага да людзей, якія штодня на ёй працуюць, у стагоддзе высокіх тэхналогій застаюцца фундаментальнымі каштоўнасцямі беларускага народа, — адзначаецца ў віншаванні кіраўніцтва раёна у адрас работнікаў і ветэранаў сельскай гаспадаркі. —Дзякуючы вам сёння на стале кожнага з нас – хлеб і багаты кошык прадуктаў айчыннай вытворчасці. Гэта залог не толькі годнага ўзроўню жыцця беларусаў, але і незалежнасці нашай суверэннай дзяржавы.

Дзякуй вам за адданасць справе і сваёй малой радзіме, за руплівае стаўленне да зямлі, за ўменне пераадольваць любыя цяжкасці, дасягаць высокіх паказчыкаў нягледзячы на капрызы надвор’я.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам аграпрамысловага комплексу — усім, хто добрасумленна працаваў, пайшоў на заслужаны адпачынак і заснаваў слаўныя традыцыі, якія працягвае маладое пакаленне.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру і дабрабыту!»

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.