🌸120 год таму нарадзіўся гродзенскі паэт, рэвалюцыянер, партызан і нават палітвязень, імем якога названа вуліца ў 🦌 Гродне 14 лістапада 1905 года ў вёсцы Баброўня (сёння 🦬 Гродзенскі раён) нарадзіўся беларускі паэт Міхась Васілёк (сапр. Міхаіл Касцевіч) Нарадзіўся ў сям'і лесніка, быў пляменнікам паэта Макара Краўцова. Быў членам Беларускай сялянска-рабочай грамады, арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі яго і змяшчалі ў турму. У 1939 годзе быў мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон, адкуль у жніўні 1941 года ўцёк і далучыўся да падпольнай барацьбы. Кіраваў Скідальскім антыфашысцкім падпольным камітэтам і выступаў пад псеўданімам Язэп Гром у партызанскім друку. Дэбютаваў у друку ў 1926 годзе ў віленскіх выданнях. У савецкі час выдадзены кнігі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963) і «Вершы» (1973). Памёр у Гродне 3 верасня 1960 года, пахаваны на праваслаўных м
🌸120 год таму нарадзіўся гродзенскі паэт, рэвалюцыянер, партызан і нават палітвязень, імем якога названа вуліца ў 🦌 Гродне
14 ноября 202514 ноя 2025
1 мин