Дзень памяці святых Касьмы і Даміана (14 лістапада) у народнай свядомасці ператварыўся ў свята адной зборнай асобы – Кузьмы-Дзям’яна. Згодна з народнымі ўяўленнямі, Кузьма і Дзям ян – кавалі, якія здольныя не толькі ўпрыгожыць каванымі зоркамі неба, але і скаваць ледзяны ланцуг для зямлі. Казалі, што да Кузьмы зіма не здолее закаваць раку. Кузьму і Дзям яна нашы продкі таксама лічылі апекунамі земляробаў, рамеснікаў і лекараў. Каб мець плён у справах, дастаткова прамовіць перад працай: «Кузьма-Дзям ян, маці, дапамажыце мне працаваці!» Таму невыпадкова, што з гэтым днём звязана шмат прыкмет, істотных для тых, хто апрацоўвае зямлю. Напрыклад, да 14 лістапада з дрэваў павінна было апасці лісце. Калі гэтага не адбывалася, на наступны год чакалі недарод. Шмат снегу ў дзень Кузьмы-Дзям’яна абяцала вясною вялікую паводку. Увогуле ж Каваль павінен быў «паставіць лёд на зямлі і вадзе», то бок у гэты дзень чакаліся першыя прымаразкі. Яшчэ ў адным з паданняў Кузьма-Дзям’ян быццам бы дзякуючы сваё
На Кузьму-Дзям’яна. Што за свята адзначаецца 14 лістапада?
13 ноября 202513 ноя 2025
1 мин