Найти в Дзене
Belarus Travel

📆 16 лiстапада

📆 16 лiстапада Дзiкае паляванне караля Стаха Тэатралізаваная чытка. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы запрашае на пастаноўку легендарнага «Дзікага палявання». Чытка па творы класіка беларускай літаратуры У.Караткевіча дазволіць вам далучыцца да містычных прыгод герояў аповесці. Захапляльны дэтэктыўны сюжет і кранальная гісторыя кахання закруцяць вас у віры неверагодных падзей. 📍Брэст, вул. Леніна 21, +375295309939 📆 19 лістапада Экскурсiя ў сафары-парк «Нарачанскi» З лiстапада па сакавiк праходзяць экскурсii ў сафары-парку. Некалькі гадоў у вялікім агароджаным лясным масіве на тэрыторыі нацыянальнага парку збiраецца статак дзікіх жывёл — аленяў, ланяў, ласей, казуль, баброў. Прыйшлі халады і зверы сталі выходзіць на падкормачныя пляцоўкі і ў вялікія адкрытыя палi. Час рабiць прыгожыя фотаздымкi! 📍Мiнская вобл., Мядзельскi р-н., кп. Нарач, вул. Ленiнская, 11 +375179737127, +375179729884, turism@narochpark.by 📆 21 лістапада Абрад «Перанос Міхайлаўскай свячы» Абрад складаецца з ул

📆 16 лiстапада

Дзiкае паляванне караля Стаха

Тэатралізаваная чытка. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы запрашае на пастаноўку легендарнага «Дзікага палявання». Чытка па творы класіка беларускай літаратуры У.Караткевіча дазволіць вам далучыцца да містычных прыгод герояў аповесці. Захапляльны дэтэктыўны сюжет і кранальная гісторыя кахання закруцяць вас у віры неверагодных падзей.

📍Брэст, вул. Леніна 21, +375295309939

📆 19 лістапада

Экскурсiя ў сафары-парк «Нарачанскi»

З лiстапада па сакавiк праходзяць экскурсii ў сафары-парку. Некалькі гадоў у вялікім агароджаным лясным масіве на тэрыторыі нацыянальнага парку збiраецца статак дзікіх жывёл — аленяў, ланяў, ласей, казуль, баброў.

Прыйшлі халады і зверы сталі выходзіць на падкормачныя пляцоўкі і ў вялікія адкрытыя палi. Час рабiць прыгожыя фотаздымкi!

📍Мiнская вобл., Мядзельскi р-н., кп. Нарач, вул. Ленiнская, 11 +375179737127, +375179729884, turism@narochpark.by

📆 21 лістапада

Абрад «Перанос Міхайлаўскай свячы»

Абрад складаецца з уласна пераносу, агульных маленняў і ўрачыстых застолляў у хаце, адкуль выпраўляюць і дзе прымаюць свячу.

«Свячой», «Міхайлаўскай свячой» завецца як сам абрад, так і комплекс рытуальных прадметаў, што складаецца са свечкі, абраза святога Міхаіла і рушніка, якім пакрыты абраз. У апошнія гады да абраднага комплексу дадаўся вялікі драўляны крыж. Свяча знаходзіцца ў хатах 7 жыхароў вуліцы Цэнтральнай вёскі Вяляцічы па чарзе, па адным годзе. У дзень святога Міхаіла свяча ўрачыста пераносіцца ў новую хату.

📍Мінская вобл., Барысаўскі р-н, в. Веляцічы, +375177787608

Трыўмфальны арган

У эпоху лічбавых тэхналогій арган не страціў сваю моц. Падчас канцэртнай праграмы выканаўцы даследуюць не толькі тэмбры, але і нечаканыя музычныя спалучэнні. Як гучыць пяшчотны вакал пад арган? А што, калі злучыць арган з магічным дудуком або віяланчэллю? Вы пачуеце дуэты, якія адкрыюць новыя грані звыклага гучання.

Салісты Imperial Orchestra Virtuoso выканаюць «Гладыатара» Ганса Цыммера на дудуку і «Паладыё» Карла Джэнкінса на скрыпцы — нечаканыя інтэрпрэтацыі, якія здзівяць нават патрабаванага слухача.

Асаблівая ўвага — да маэстра дудука Віталя Пагасяна, які прадставіць армянскія народныя мелодыі і музыку з легендарнага фільма «Гладзіятар».

📍Мінск, Канцэртная зала «Верхні горад», пл. Свабоды, 23а, +375293273944

Imagine Dragons classic concert

Сусветна вядомыя хіты Imagine Dragons у новым гучанні!

У гэты вечар звыклыя рок-мелодыі напоўняцца глыбінёй і вытанчанасцю класічных інструментаў: раяля, скрыпкі і віяланчэлі. Адбудзецца сапраўднае музычнае падарожжа, падчас якога энергія сустрэнецца з камернай атмасферай і цёплым жывым гучаннем.

📍Гомель, вул. Ірынiнская, 16, +375293380305

📆 23 лістапада

Свята лялькі

«Лялькі» з тканіны былі традыцыйнай цацкай маленькіх беларусаў. Лялька лічылася сімвалам працягу роду, сямейнага шчасця.

23 лістапада аграгарадок Індура на дзень стане сталіцай лялек. У Індурскім цэнтры культуры адбудзецца свята «Лялька ў карагодзе жыцця».

У гэты дзень у Індурскім цэнтры культуры сярод экспазіцый можна будзе ўбачыць абрадавыя, нацыянальныя, а таксама сучасныя лялькі. Гасцей свята чакая выступ Гродзенскага абласнога тэатра лялек, гурта «Батлейка» Путрышкаўскага цэнтра культуры і сюрпрыз ад арганізатараў свята.

Будзе працаваць рамесны кірмаш, майстар-класы па вырабе абярэгавых лялек і пабытовых танцах, гульнявая праграма для дзяцей.

📍Гродзенская вобл., аг. Індура, ГУ «Гродненскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр», +375152430035

#ПознайБеларусь #афиша