Найти в Дзене

Калектыў маладых вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі ўзнагароджаны дыпломамі ІІІ ступ. выстаўкі-конкурсу «100 інавацый маладых вучоных»

7 кастрычніка 2025 г. Дасягненні маладых вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі! Калектыў маладых вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў складзе Аляксандра Бараноўскага, Ганны Крумплеўскай, Дзмітрыя Лішая, Дар’і Яўменчык удастоены дыпломамі ІІІ ступені выстаўкі-конкурса «100 иноваций молодых учёных» у рамках мерапрыемства «Фестиваль науки – 2025». Узнагарода была прысуджана за ўнікальную распрацоўку – настольную гульню «Путь героев. Белорусские партизаны». Гульня акунае ў атмасферу партызанскай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна не толькі захапляе, але і садзейнічае захаванню гістарычнай памяці, фарміраванню патрыятызма ў падрастаючага пакалення і папулярызацыі навуковых ведаў. Гэта не проста гульня – гэта мост паміж пакаленнямі, спосаб захаваць памяць і натхніць на вывучэнне гісторыі нашай краіны. Гэта прызнанне – вынік творчага падыходу, глыбокіх гістарычных даследаванняў і імкнення зрабіць навуку бліжэй да грамадства.
Віншуем аўтарскі калектыў з заслужаным прызнаннем і

7 кастрычніка 2025 г.

Дасягненні маладых вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі!

Калектыў маладых вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў складзе Аляксандра Бараноўскага, Ганны Крумплеўскай, Дзмітрыя Лішая, Дар’і Яўменчык удастоены дыпломамі ІІІ ступені выстаўкі-конкурса «100 иноваций молодых учёных» у рамках мерапрыемства «Фестиваль науки – 2025».

Узнагарода была прысуджана за ўнікальную распрацоўку – настольную гульню «Путь героев. Белорусские партизаны». Гульня акунае ў атмасферу партызанскай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна не толькі захапляе, але і садзейнічае захаванню гістарычнай памяці, фарміраванню патрыятызма ў падрастаючага пакалення і папулярызацыі навуковых ведаў.

Гэта не проста гульня – гэта мост паміж пакаленнямі, спосаб захаваць памяць і натхніць на вывучэнне гісторыі нашай краіны. Гэта прызнанне – вынік творчага падыходу, глыбокіх гістарычных даследаванняў і імкнення зрабіць навуку бліжэй да грамадства.
Віншуем аўтарскі калектыў з заслужаным прызнаннем і жадаем новых дасягненняў, натхнення і яркіх ідэй!
Няхай гэта дасягненне стане пачаткам вялікага шляху да новых фарматаў гістарычнай асветы!