Найти в Дзене
Hrodna.life

🇧🇾🍇🇺🇦 Каля турмы ў 🐺 Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі

🇧🇾🍇🇺🇦 Каля турмы ў 🐺 Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі

Былы палітвязень Павел Вінаградаў у інтэрв'ю выданню @nashaniva расказаў, як пасля ягонага прыбыцця ў Ваўкавыскую калонію ў ліпені 2022 года невядомыя зладзілі арыгінальную акцыю ў яго падтрымку.

«У дзень майго прыезду ў калонію Ваўкавыска на гары побач з калоніяй з'явілася два сцягі — беларускі і ўкраінскі. І пад беларускім была запіска: «Вінаград, трымайся!» Людзей не знайшлі, хоць апытвалі ў калоніі практычна ўсіх. То-бок палітычных усіх, акрамя мяне і Емяльянава. Ніхто нічога, натуральна, не ведаў. А я наогул не ведаў нават, што гэта адбылося».

Павел Вінаградаў да і пасля зняволення. Фота: Белсат; фэйсбук Паўла Вінаградава.