Найти в Дзене

Канферэнцыя "Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя ўсходнеславянскага горада"

2 кастрычніка 2025 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі пачала працу Міжнародная навуковая канферэнцыя «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя ўсходнеславянскага горада». У працы канферэнцыі прымаюць удзел вядомыя спецыялісты ў галіне гісторыі гарадоў: гісторыкі, археолагі, этнографы, лінгвісты, мастацтвазнаўцы, архівісты, архітэктары... Сення на пленарным пасяджэнні Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя ўсходнеславянскага горада» адбылася прэзентацыі серыі кніг Інстытута гісторыі НАН Беларусі - "Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі", "Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі", а таксама калектыўнай манаграфіі "Минское Замчище и храм начала XII в." За пленнае супрацоўніцтва з вучонымі інстытута па выданні навуковых кніг, актыўную працу па папулярызацыі гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны дырэктар РУП "Выдавецкі дом "Беларуская навука" А.М.Дудзік, галоўны рэдактар В.М.Пручкоўская, рэдактары Т.В.Лап

2 кастрычніка 2025 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі пачала працу Міжнародная навуковая канферэнцыя «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя ўсходнеславянскага горада».

У працы канферэнцыі прымаюць удзел вядомыя спецыялісты ў галіне гісторыі гарадоў: гісторыкі, археолагі, этнографы, лінгвісты, мастацтвазнаўцы, архівісты, архітэктары...

Сення на пленарным пасяджэнні Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя ўсходнеславянскага горада» адбылася прэзентацыі серыі кніг Інстытута гісторыі НАН Беларусі - "Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі", "Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі", а таксама калектыўнай манаграфіі "Минское Замчище и храм начала XII в."

За пленнае супрацоўніцтва з вучонымі інстытута па выданні навуковых кніг, актыўную працу па папулярызацыі гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны дырэктар РУП "Выдавецкі дом "Беларуская навука" А.М.Дудзік, галоўны рэдактар В.М.Пручкоўская, рэдактары Т.В.Лапценак і Т.П.Пятровіч узнагароджаны Граматамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

2 кастрычніка 2025 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя ўсходнеславянскага горада» праведзена секцыя 5 "Першы крок у навуку", якую арганізавалі вучоныя інстытута сумесна з Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі.

✍️ На секцыю былі заяўлены 16 выступленняў навучэнцаў мінскіх школ і каледжаў, студэнтаў БДУ і "МИТСО", якія паказалі дастаткова высокі ўзровень ведаў тэматыкі даследаванняў, уменне выступаць і адказваць на пытанні ўжо вопытных вучоных.

2 кастрычніка 2025 г. у рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя ўсходнеславянскага горада» яе ўдзельнікі наведалі г. Заслаўе Мінскага раена, пазнаеміліся з гісторыка-культурнымі, архітэктурнымі і археалагічнымі аб’ектамі горада...

Інстытут гісторыі НАН Беларусі выказвае ўдзячнасць партнерам канферэнцыі - Гісторыка-культурнаму музею-запаведніку "Заслаўе"

3 кастрычніка 2025 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі праходзяць 4 секцыі Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя ўсходнеславянскага горада».

І праходзяць пленна, з цікавымі дакладамі, пытаннямі, дыскусіяй...

Напрыклад, на секцыі 1 "Археалогія і гісторыя старажытнага горада" прагучалі 20 дакладаў (з 22 заяўленых).

Інстытут гісторыі НАН Беларусі ўдзячны партнерам канферэнцыі - Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.