У вёсцы Вялікая Быхаўшчына жыве надзвычайна цікавы чалавек — Іван Міхайлавіч Цар. Яму ўжо далёка за 90 гадоў, за плячыма — не толькі доўгае жыццё, але і мудрасць, неацэнныя ўспаміны аб тым, што было раней. Гісторыя яго жыцця цесна звязана з гэтай мясцовасцю, з малой радзімай. Іван Міхайлавіч расказвае: Бывае думаю: калі тое жыццё паспела прайсці. Здаецца, нядаўна дванаццацігадовым хлапчуком за плугам хадзіў. Рукі балелі, слёзы каціліся… А ўжо за 90 гадоў! Усё вельмі хутка адбываецца. Сіл ужо няма, а вачыма, здаецца, і сёння ўсю работу перарабіў бы. Шкадую, што ўжо больш не змагу на зямлі працаваць. ➡️ Гісторыя жыцця Івана Міхайлавіча — у нашым АРТЫКУЛЕ.
У вёсцы Вялікая Быхаўшчына жыве надзвычайна цікавы чалавек — Іван Міхайлавіч Цар
4 ноября 20254 ноя 2025
~1 мин