✝🦌 Сёння, 3 лістапада, успамінаюць Святога Губерта — нябеснага заступніка Гродна. Некаторыя лічаць гэты дзень неафіцыйным святам горада 🦌 Але хто ж ён такі і адкуль узяўся яго легендарны алень? Губерт, паводле паданняў, нарадзіўся каля 655 года ў Брабанце (сёння ў Нідэрландах). У маладосці ён быў вядомы сваёй любоўю да раскошы і палявання. Аднойчы, у Страсную пятніцу, калі паляванне было забаронена, Губерт выехаў у лес. Доўгі час ён гнаўся за аленем, пакуль той не спыніўся — і паміж яго рагамі Губерт убачыў зіхатлівы крыж. Паводле легенды, алень звярнуўся да яго словамі: «Губерт, калі не звернешся да Бога і не пачнеш жыць святам жыццём, за грахі свае трапіш у пекла». Гэты выпадак цалкам змяніў жыццё Губерта. Ён раздаў сваю маёмасць, жыў некаторы час пустэльнікам, а пасля стаў вучнем біскупа Ламберта і сам узначаліў Маастрыхцкую дыяцэзію. З таго часу Губерт прысвяціў сябе місіянерскай дзейнасці, а таксама, паводле паданняў, меў дар лячыць людзей і жывёл дотыкам. 🤞 Пасля яго см
✝🦌 Сёння, 3 лістапада, успамінаюць Святога Губерта — нябеснага заступніка Гродна
3 ноября 20253 ноя 2025
1 мин