🚌 У Гродне на Дзяды павялічаць колькасць аўтобусных рэйсаў і запусцяць дадатковы тралейбус 1 і 2 лістапада ў Гродне да месцаў пахаванняў будзе хадзіць больш грамадскага транспарту. Да могілак «Аульс» і «Сакрэт» дададуць рэйсы на аўтобусным маршруце №13 «Аўтавакзал — могілкі „Аульс“». З раскладам адпраўлення з пачатковых прыпынкаў можна пазнаёміцца вышэй. Акрамя таго, па маршруце «Аўтавакзал — Гродна Азот» запусцяць дадатковы тралейбус №17, паведамляе КУП «Гродзенскі гарадскі аператар пасажырскіх перавозак». Яго расклад даступны па спасылцы.
🚌 У Гродне на Дзяды павялічаць колькасць аўтобусных рэйсаў і запусцяць дадатковы тралейбус
31 октября 202531 окт 2025
1
~1 мин