✝️135 год з дня нараджэння Міхала Урбановіча — ураджэнца Гродзеншчыны, ксяндза-марыяніна, педагога, ўдзельніка беларускага хрысціянскага руху ХХ стагоддзя і дзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША Нарадзіўся 30 кастрычніка 1890 года ў Масеўні (ці ў Астрыне, сёння 🐟Шчучынскі раён) у сям’і беларусаў-католікаў Язэпа і Антаніны Урбановічаў. Пасля навучання ў Варшаве скончыў духоўную семінарыю і ў 1915 годзе быў пасвечаны ў святары. На пачатку 1920-х гадоў служыў у Віленскай дыяцэзіі. У 1922 годзе ўступіў у ордэн айцоў марыянаў, а ў 1924 годзе выехаў у ЗША, дзе служыў у Чыкага і выкладаў у духоўнай семінарыі. У другой палове 1920-х гадоў пазнаёміўся з беларускім святаром Янкам Тарасевічам і служыў вікарыем у касцёле Маці Божай Вострабрамскай у Чыкага. Ведаючы літоўскую мову, выконваў святарскія абавязкі ў каталіцкіх парафіях і асяродках літоўскіх эмігрантаў у ЗША. У 1944–1950 гадах вучыўся ва ўніверсітэце Лаёлы, дзе атрымаў ступень магістра псіхалогіі. Супрацоўнічаў з беларускімі рэлігійнымі
✝️135 год з дня нараджэння Міхала Урбановіча — ураджэнца Гродзеншчыны, ксяндза-марыяніна, педагога, ўдзельніка беларускага хрысціянскага
30 октября 202530 окт 2025
1 мин