Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Чтобы увидеть будущее, чаще смотрите в прошлое: какие уроки Октябрьской Революции актуальны в XXI веке?

Мы зусім не выпадкова сфармулявалі назву паводле таленавітага гісторыка Васіля Ключэўскага. Нам, людзям ХХІ стагоддзя, сучаснікам вельмі хочацца светлай будучыні для нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў. Пры гэтым трэба навучыцца добра ўсведамляць, што нам, як затым і нашчадкам, неабходна як мага больш разумна і ашчадна выкарыстоўваць усе тыя станоўчыя веды, практыкі і камунікацыі, што прынесла Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя (абавязкова з вялікай літары!). Чаму? Гэта, бадай, самая векапомная падзея стагоддзя мінулага, якая карэнным чынам здолела змяніць сам поступ як нацыянальнай, так і сусветнай гісторыі. І гэта ўжо немагчыма адмаўляць – інакш будзе фальсіфікацыя, якой ад нас пастаянна дабіваюцца нашы заморска-заакіянскія "сябры". Не сакрэт, што калектыўны Захад і ЗША аб’ядноўваюцца, каб праштрафіць нас у гістарычным і чалавечым беспамяцтве, манкурцтве, ідэях перакаці-поле. На шчасце, у свядомых беларусаў патрыятызм – у крыві, у генах. Мінулае стагоддзе мн
Оглавление

Мы зусім не выпадкова сфармулявалі назву паводле таленавітага гісторыка Васіля Ключэўскага. Нам, людзям ХХІ стагоддзя, сучаснікам вельмі хочацца светлай будучыні для нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў. Пры гэтым трэба навучыцца добра ўсведамляць, што нам, як затым і нашчадкам, неабходна як мага больш разумна і ашчадна выкарыстоўваць усе тыя станоўчыя веды, практыкі і камунікацыі, што прынесла Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя (абавязкова з вялікай літары!). Чаму?

Гэта, бадай, самая векапомная падзея стагоддзя мінулага, якая карэнным чынам здолела змяніць сам поступ як нацыянальнай, так і сусветнай гісторыі. І гэта ўжо немагчыма адмаўляць – інакш будзе фальсіфікацыя, якой ад нас пастаянна дабіваюцца нашы заморска-заакіянскія "сябры". Не сакрэт, што калектыўны Захад і ЗША аб’ядноўваюцца, каб праштрафіць нас у гістарычным і чалавечым беспамяцтве, манкурцтве, ідэях перакаці-поле. На шчасце, у свядомых беларусаў патрыятызм – у крыві, у генах. Мінулае стагоддзе многія сучаснікі могуць яшчэ і сёння назваць сваім уласным, бо ўсе малыя і рашаючыя падзеі гэтага бурнага і вірлівага часу не крочылі міма іх – апантаных і неабыякавых... А людзі і падзеі разам тварылі Лёсы і Біяграфіі.

Гэта самае велічнае свята нацыянальнага календара

Набліжаецца чарговая гадавіна Вялікай Кастрычніцкай. Чаму я так пампезна, урачыста? Ды ведаю, што ў былых рэспубліках СССР гэтую гістарычную падзею сёння не надта шануюць, сталі называць больш сціпла: рэвалюцыя 1917 года, узброенае паўстанне, далёкія рэвалюцыйныя падзеі, пераварот, проста – рэвалюцыя. Ды і пішуць ужо з маленькіх літар. Для мяне ж, грамадзяніна суверэннай Беларусі, гэты чырвоны дзень нацыянальнага календара – сапраўднае свята. Свята душы і сэрца. Добра, што яго не адмянілі ў нашай дзяржаве. І наогул, я лічу, што такі катэгарычны погляд, нават адмаўленне – праз дзесяцігоддзі, праз доўгія гады – неправамоцныя, нават няправільныя. Дата была ў гісторыі, яе ўрачыста адзначалі. Продкі, нашы дзядулі, бацькі, мы. Хадзілі на яркія, нават у нечым каларытныя дэманстрацыі. І хто сказаў, што сёння ў нашых душах усё правільна, што нашчадкі праз стагоддзі не прад’явяць нам ультыматум – маўляў, не так жылі вы, спадары ды спадарыні, у 2025-м?! Перакрэсліваць усё, здзяйсняць акты вандалізму – прасцей за ўсё, а ты паспрабуй яшчэ раз здзейсні рэвалюцыю падобнага эпасу – для ўсіх і кожнага. Кастрычніцкая рэвалюцыя без перабольшвання аказала лёсаносны ўплыў на гісторыю чалавецтва, а не толькі народаў былога СССР. Больш за тое, без рэвалюцыі не было б наогул нашай рэспублікі БССР, не было б нас – беларусаў ды беларусак. Як і ў сучаснай ужо гісторыі, без намаганняў мудрага нашага лідара Аляксандра Лукашэнкі не было б і суверэннай паўнавартаснай дзяржавы Рэспублікі Беларусь.

Назвалі "Аўрорай" – туды крэйсер і паплыў...

Адзначу, што калі 25 кастрычніка (7 лістапада) адзін палітычны рэжым прымусовым, нават гвалтоўным шляхам замянілі на іншы і на змену Часоваму ўраду прыйшоў Савет народных камісараў, гэта па ўсіх прыкметах – "дзяржаўны пераварот". Самі бальшавікі затым цэлае дзесяцігоддзе выкарыстоўвалі гэты тэрмін. Аднак неўзабаве – ужо сталі пісаць "Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне". Ды і самі выступленні рабочых, салдат і матросаў мірнымі наўрад ці назавеш! Але вызначэнне "ўзброенае паўстанне" не зусім адпавядае тэатру 1917 года. Таму "дзяржаўны пераварот" – усё ж лепш падыходіць, але ж мы назвы святам традыцыйна давалі нейкія прыгожыя, гаваркія, нават паэтычныя, прычым нярэдка з пафасным афармленнем думкі, а не як канцылярскае, не крылатае, выказванне. Ва ўсялякім разе, рэзананснае слова "рэвалюцыя" найперш мела права на прапіску, бо сам факт навізны і абуджэння нельга было адмаўляць: пачаўся доўгачаканы працэс пераўтварэнняў і трансфармацый, што вызначалі ўсе сферы далейшага грамадскага і духоўнага жыцця. Праўда, не магу тут жа не сказаць, што слова "рэвалюцыя" з лацінскай і перакладаецца як "пераварот", аднак больш прыемна слыху продкаў і сучаснікаў, асабліва сталых, усё ж – паняцце "рэвалюцыя".

"А што ж нам з гэтым усім рабіць?"

Сказаць, што 1917-ы год стаў надзвычай цяжкім і складаным, – гэта нічога не сказаць. Нават шаноўны і дарагі Ільіч, які на суботніках хапаўся за таўсцейшы бок бервяна, неўзабавае пасля рэвалюцыі, развёў ручкамі і спытаў: "А што ж нам з гэтым усім рабіць?" Зразумела, што самадзяржаўе не задавальняла многіх. Ды і эканоміка Расіі не вытрымлівала зрушэнняў сусветнай вайны. Не былі вырашаны зямельнае і нацыянальнае пытанні. Існуючыя праблемы, няздольнасць палітычнага рэжыму іх ажыццяўляць і прывялі да таго, што Ленін вельмі дакладна абазначыў "рэвалюцыйнай сітуацыяй". Ды і самому правадыру належыць амаль бессмяротнае вынаходніцтва – партыя бальшавікоў з яе адзінай цэнтралізаванай структурай. Нічога падобнага да гэтага не было. Гэта бальшавікі прыдумвалі амаль штодня ўсё новыя і новыя запаветы і лозунгі, якія адразу траплялі ў шырокія народныя масы.

Рэвалюцыя ў Сінявокай

Бальшавікі граматна зрабілі стаўку на тых, у каго была зброя, – на салдат. У тым жа Мінску салдат было больш, чым грамадзянскага насельніцтва. Скажу больш: Мінск і Петраград нават нечым падобнымі былі сваёй рэвалюцыйнай сітуацыяй. Звернемся да аднаго з лідараў рэвалюцыі ў Беларусі, гісторыка і публіцыста Вільгельма Кнорына, які падзеі 1917 года назваў менавіта салдацкай рэвалюцыяй, а не рабочай ці сялянскай. У Мінску ў першыя дні кастрычніцкі пераварот пацярпеў паражэнне. Быў створаны камітэт выратавання рэвалюцыі, і толькі 2 лістапада бальшавікі змаглі больш-менш трывала замацавацца ва ўладзе. Яны правялі манеўр: пагадзіліся ўвайсці ў камітэт разам з эсэрамі і меншавікамі, зрабілі выгляд, што памірыліся з імі. А потым прыгналі браняпоезд, знішчылі сваіх ворагаў і замацавалі новую ўладу. Адным з важных цэнтраў тады быў Магілёў – там знаходзілася стаўка. Барацьба за Магілёў была адным са стрыжнёвых этапаў рэвалюцыі: тут планавалася стварыць расійскае кіраўніцтва. Сюды перамясціліся лідары меншавікоў і эсэраў. У Магілёве адбылося забойства генерала Духоніна, захоп стаўкі. Перш за ўсё лідарамі беларускай рэвалюцыі сталі Міхаіл Фрунзэ, бацька беларускай міліцыі, Аляксандр Мяснікоў – арганізатар паўночна-заходняга абласнога камітэта бальшавікоў. Гэта і Карл Ландэр, Вільгельм Кнорын. Не сакрэт, што беларускай дзяржаўнасці без рэвалюцыі проста не было б. Сталін адразу пасля кастрычніцкіх падзей сустрэўся з беларускімі лідарамі – людзьмі розных палітычных поглядаў – і заявіў, як адрэзаў, што Беларусі дзяржаўнасць абавязкова дадзім, незалежна – хоча гэтага хто ці не. Былі выдзелены грошы на Усебеларускі з’езд, які быў разагнаны Ландэрам, Кнорыным і Мясніковым. Яны не жадалі дзяліцца ўладай з нацыянальнымі сацыялістамі, якіх актыўна падтрымлівалі Ленін і Сталін. У Петраградзе да гэта аднесліся вельмі адмоўна і загадалі склікаць другі з’езд, аднак пачалося нямецкае наступленне. Але нават у такіх умовах у Петраградзе ў студзені 1918 года быў створаны беларускі нацыянальны камісарыят, галоўнай задачай якога была падрыхтоўка да стварэння Беларускай рэспублікі. Беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух быў слабым. Бальшавікі сталі адзінай тады сілай, якая разглядала Беларусь у межах савецкай сістэмы, але як патэнцыяльна суверэнную дзяржаву. Бальшавікі ў 1923 годзе пачалі праводзіць палітыку беларусізацыі. Так што рэвалюцыя ды аўтарытарны савецкі рэжым і дазволілі ў многім стварыць асновы сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Ці любіў Вілюра рабочых, Расію, Радзіму?

Рэвалюцыя дала шмат найменняў: у гонар яе названы плошчы, паркі, вуліцы ў гарадах, пасёлках і вёсках. Сёння многія беларусы ды беларускі сваім дзеткам даюць імёны, кіруючыся моднымі заходнімі павевамі. Не так было ў рэвалюцыйны і паслярэвалюцыйны час. Звернемся да бессмяротнай спадчыны. Імёны былі разнастайнымі: адны больш простыя, іншыя замаскіраваныя, нібы цэлыя красворды. Аўрора (Аўрорый) – зразумела, па назве знакамітага крэйсера "Аўрора". Барыкада (Барыкад) – ад назоўніка "барыкада". "Веор, Велиор" – скарочана ад ВОР (па-руску). Былі імёны і Акцябронак, Акцябрат і Акцябрын. Цэлая плеяда ад "Рэвалюцыі": Рэва (найбольш вядомы імёны дзяўчынак-блізнят – Рэвы і Люцыі), Рэўдар (рэвалюцыйны дар), Рэўдзіт (рэвалюцыйнае дзіця), Рэма, Рэміра – ад скарачэння рэвалюцыя "міравая"). Ёсць і гібрыдныя: Сталена, Сталеніта (Сталін і Ленін), Сталік, Сталіяна (ад прозвішча Сталін).

Шкада, што многія сучаснікі, асабліва юныя, нават не ведаюць, хто такія Ленін, Сталін. Але не сакрэт, што Кастрычніцкай рэвалюцыі кожны з нас сёння павінен падзякаваць, бо невядома, што было з намі, з нашай дзяржавай, калі б поступ гісторыі пакрочыў у супрацьлеглы бок. За рэвалюцыю многія вымушаны былі заплаціць дарагой цаной – сваім жыццём! Так што ролю Леніна, Сталіна цяжка пераацаніць і ў ХХІ стагоддзі. Адмаўляць іх асобы – гэта займацца фальсіфікацыяй гісторыі. У Петраградзе былі тры чалавекі – галоўныя аўтары рэвалюцыі: Ленін, Сталін і Троцкі. У нас была не толькі Вялікая рэвалюцыя, але і яе параджэнне – вялікая дзяржава СССР. Аднак нельга забываць пра вялікую цану народаў розных нацыянальнасцей: у выніку тэрору і сацыяльных эксперыментаў загінулі дзясяткі мільёнаў чалавек. Мільёны грамадзян вымушаны былі эмігрыраваць. Вядома, дыскусіі пра тое, ці рэвалюцыя была галоўнай падзеяй ХХ стагоддзя ці трагічнай памылкай, будуць працягвацца і далей – у ХХІ стагодзі. І ці па-сапраўднаму верныя сёння мы запаветам Леніна-Сталіна?!

Спецыяльна для "СП"

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Чтобы увидеть будущее, чаще смотрите в прошлое: какие уроки Октябрьской Революции актуальны в XXI веке?

    Чтобы увидеть будущее, чаще смотрите в прошлое: какие уроки Октябрьской Революции актуальны в XXI веке?
Чтобы увидеть будущее, чаще смотрите в прошлое: какие уроки Октябрьской Революции актуальны в XXI веке?