У апошнія восеньскія месяцы, калі ўраджай большасці сельскагаспадарчых культур сабраны, асноўныя намаганні земляробаў сканцэнтраваны на ўборцы цукровых буракоў. Пад’язджаючы да Цімкавіцкага буракапрыёмнага пункта, мы ўбачылі ўнушальную чаргу з магутных аўтамабіляў, загружаных салодкімі караняплодамі. У гэты ранні час (а было дзесьці а палове дзявятай) на ўсю моц кіпела работа на нарыхтоўчым прадпрыемстве, якое з’яўляецца своеасаблівым пасрэднікам паміж вытворцамі салодкіх караняплодаў і перапрацоўшчыкам – Слуцкім цукроварафінадным камбінатам. Як і дамаўляліся, сустрэў нас начальнік буракапрыёмнага пункта Дзмітрый Пешкур. Па ўсім было відаць, што настрой у яго добры. Чаму ж не радавацца, калі справы ідуць належным чынам: толькі паспявай машыны разгружаць ды вагоны на Слуцк адпраўляць. Па словах Дзмітрыя Аляксандравіча, стаіць задача прыняць звыш 90 тысяч тон сыравіны. І праблем з выкананнем задання не павінна ўзнікнуць: буракі выраслі нядрэнныя, а ўтрыманне цукру ў іх у сярэднім 17,43 %
"Сладкий" сезон: как в Тимковичах свеклу принимают
16 октября 202516 окт 2025
6
2 мин