Найти в Дзене
Hrodna.life

🕺 100 год з дня нараджэння іспанскага балетмайстра-пастаноўніка, аднаго з стваральнікаў гродзенскай школы танца пасля Другой сусветнай

🕺 100 год з дня нараджэння іспанскага балетмайстра-пастаноўніка, аднаго з стваральнікаў гродзенскай школы танца пасля Другой сусветнай вайны 🇪🇸 Херарда Віана Гомез дэ Фансеа нарадзіўся 16 кастрычніка 1925 года ў вёсцы Носедаль (Краіна Баскаў) ў сям’і працоўных. У дзяцінстве разам з іншымі іспанскімі дзецьмі, чыі бацькі сімпатызвалі рэспубліканцам, быў эвакуяваны ў СССР падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Прыбыў у Ленінград на караблі «Гавана», затым жыў у дзіцячых дамах у Обнінску, Калузе і іншых гарадах. Атрымаў адукацыю, быў піянерам, захапляўся мастацтвам і танцамі. 🦌 У маі 1945 года яго накіравалі працаваць у Гродна. Спачатку ён працаваў у дзіцячых дамах для дзяцей-сірот вайны, у тым ліку ў Будоўлі (сёння Гродзенскі раён), дзе сярод 150 выхаванцаў большасць мела татуіроўкі нумароў нацысцкіх канцлагераў. Для іх ён арганізаваў гурткі танца, спеваў, гімнастыкі і дапамагаў весці гаспадарку. Потым працаваў у Свіслачы з дзецьмі-беспрытульнікамі. У лістападзе 1946 года яго прызна

🕺 100 год з дня нараджэння іспанскага балетмайстра-пастаноўніка, аднаго з стваральнікаў гродзенскай школы танца пасля Другой сусветнай вайны

🇪🇸 Херарда Віана Гомез дэ Фансеа нарадзіўся 16 кастрычніка 1925 года ў вёсцы Носедаль (Краіна Баскаў) ў сям’і працоўных. У дзяцінстве разам з іншымі іспанскімі дзецьмі, чыі бацькі сімпатызвалі рэспубліканцам, быў эвакуяваны ў СССР падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Прыбыў у Ленінград на караблі «Гавана», затым жыў у дзіцячых дамах у Обнінску, Калузе і іншых гарадах. Атрымаў адукацыю, быў піянерам, захапляўся мастацтвам і танцамі.

🦌 У маі 1945 года яго накіравалі працаваць у Гродна. Спачатку ён працаваў у дзіцячых дамах для дзяцей-сірот вайны, у тым ліку ў Будоўлі (сёння Гродзенскі раён), дзе сярод 150 выхаванцаў большасць мела татуіроўкі нумароў нацысцкіх канцлагераў. Для іх ён арганізаваў гурткі танца, спеваў, гімнастыкі і дапамагаў весці гаспадарку. Потым працаваў у Свіслачы з дзецьмі-беспрытульнікамі.

У лістападзе 1946 года яго прызначылі дырэктарам Дома піянераў і школьнікаў у Гродне. Хутка ён сфармаваў педагагічны калектыў, які ў гуртках займаўся з 400 дзяцьмі. У 1947 годзе паступіў у педагагічны інстытут (сёння Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт Янкі Купалы) на англійскае аддзяленне, а каб забяспечыць сябе, працаваў у дзіцячым доме № 2 начным выхавацелем.

Падчас працы ў Будоўлі пазнаёміўся з маладой настаўніцай Яўгеніяй Раманавай. Яны пабраліся шлюбам 7 лістапада 1950 года. У сям’і нарадзіліся дачка Ала (1951) і сын Сяргей (1960). Заставаўся католікам і хрысціў дачку ў касцёле, а хроснымі дачкі сталі польскія суседзі з вёскі Абухава.

🚩 Пасля вайны ён хацеў вярнуцца ў Іспанію, але атрымліваў шмат адмоў у выездзе — савецкія ўлады не дазвалялі пакідаць краіну. Ён атрымаў савецкае грамадзянства, працягваў працаваць і ствараць харэаграфічную школу ў Гродне, выкладаў у культасветвучылішчы, дзе заклаў асновы мясцовай школы танца. У 1967 годзе атрымаў званне «Заслужаны настаўнік БССР».

🇪🇸Праз гады яму ўсё ж удалося часова выязджаць у Іспанію ў адпачынак. У 1992 годзе ён разам з сям’ёй назаўсёды выехаў у Віторыю, дзе атрымаў жыллё і пенсію ад урада Краіны Баскаў.

Херарда Віана памёр 26 чэрвеня 2013 года ў Іспаніі. Ён застаўся ў гісторыі як чалавек, які звязаў далёкую Краіну Баскаў і беларускае Гродна праз танец, і як адзін з тых, хто ствараў наноў пасля вайны гродзенскую харэаграфічную традыцыю.

-2
-3
-4
-5
-6