Найти в Дзене
Hrodna.life

5️⃣5️⃣ Сёння Вітольду Ашурку магло б споўніцца 55

5️⃣5️⃣ Сёння Вітольду Ашурку магло б споўніцца 55! Грамадскі актывіст Вітольд Ашурак нарадзіўся 13 кастрычніка 1970 года ў вёсцы Агароднікі 🦁 Лідскага раёна. Пасля школы працаваў на шклозаводзе «Нёман» у 💦Бярозаўцы, затым займаўся будаўніцтвам. Яшчэ ў 2010 годзе быў арыштаваны за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах і далучыўся да Партыі БНФ. Актыўна ўдзельнічаў у экалагічных кампаніях і аднаўляў памяць пра паўстанне 1863–64 гадоў. У 2020 годзе зноў актыўна далучыўся да пратэстаў, неаднаразова затрымліваўся і ў выніку атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі па крымінальнай справе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. У студзені 2021 года спадара Вітольда прызналі палітвязнем. 21 траўня таго ж года ён памёр у Шклоўскай калоніі №17. Афіцыйна названая прычына — спыненне сэрца, але родныя не змаглі атрымаць незалежную экспертызу. Відэа, апублікаванае Следчым камітэтам, выклікала шмат пытанняў, а праваабаронцы заявілі пра недастатковасць расследавання. 🇧🇾 Вітольда Ашурка пахавалі 26 траўня 2021 го

5️⃣5️⃣ Сёння Вітольду Ашурку магло б споўніцца 55!

Грамадскі актывіст Вітольд Ашурак нарадзіўся 13 кастрычніка 1970 года ў вёсцы Агароднікі 🦁 Лідскага раёна.

Пасля школы працаваў на шклозаводзе «Нёман» у 💦Бярозаўцы, затым займаўся будаўніцтвам. Яшчэ ў 2010 годзе быў арыштаваны за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах і далучыўся да Партыі БНФ. Актыўна ўдзельнічаў у экалагічных кампаніях і аднаўляў памяць пра паўстанне 1863–64 гадоў.

У 2020 годзе зноў актыўна далучыўся да пратэстаў, неаднаразова затрымліваўся і ў выніку атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі па крымінальнай справе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

У студзені 2021 года спадара Вітольда прызналі палітвязнем. 21 траўня таго ж года ён памёр у Шклоўскай калоніі №17. Афіцыйна названая прычына — спыненне сэрца, але родныя не змаглі атрымаць незалежную экспертызу. Відэа, апублікаванае Следчым камітэтам, выклікала шмат пытанняў, а праваабаронцы заявілі пра недастатковасць расследавання.

🇧🇾 Вітольда Ашурка пахавалі 26 траўня 2021 года ў Бярозаўцы пад бела-чырвона-белым сцягам.

У яго гонар Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў 21 траўня Днём палітвязняў у Беларусі.

Чытайце яшчэ ў дзень нараджэння Вітольда Ашурка:

🟦«Его было не сломить, поэтому его убили». Брат и друг Витольда Ашурка — о его смерти и пытках в тюрьме

🟦«Акт членашкодніцтва» альбо чэрапна-мазгавая траўма? Расследванне аб смерці Вітольда Ашурка з’явілася на YouTube

🟦Да галюцынацый. Як катуюць палітвязняў у шклоўскай калоніі і што адбылося там з Вітольдам Ашуркам

🟦Накрылі «родным сцягам». Як у Бярозаўцы развіталіся з Вітольдам Ашуркам