Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Пинский Вестник

✅Поздравление Президента Беларуси с Днем работников культуры

✅Поздравление Президента Беларуси с Днем работников культуры   Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам. Высокая духоўнасць у спалучэнні са спрадвечнай народнай мудрасцю - унікальная рыса айчыннай культуры. Традыцыі і каштоўнасці нашых продкаў беларусы беражліва захавалі ў сваіх сэрцах і стваральнай самаадданай працай працягваюць узбагачаць і ўзнімаць нацыянальнае мастацтва, якое стала неад’емнай часткай сусветнай спадчыны. Сёння ў сферы культуры працуюць тысячы выдатных спецыялістаў, энтузіястаў сваёй справы. Дзякуючы вашай плённай нястомнай дзейнасці і імкненню да пашырэння творчых гарызонтаў нашу краіну ведаюць далёка за яе межамі. Упэўнены, што і надалей сваімі талентам, вопытам і захопленасцю вы будзеце ўносіць значны ўклад у развіццё Беларусі, выхоўваць у падрастаючага пакалення любоў да родных вытокаў і патрыятызм, умацоўваць суверэнную беларускую дзяржаву. Жадаю вам здароўя, новых прафесійных перамог, бясконцага натхнення і дабрабыту.   Аляксандр Лукашэнка

✅Поздравление Президента Беларуси с Днем работников культуры

 

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Высокая духоўнасць у спалучэнні са спрадвечнай народнай мудрасцю - унікальная рыса айчыннай культуры. Традыцыі і каштоўнасці нашых продкаў беларусы беражліва захавалі ў сваіх сэрцах і стваральнай самаадданай працай працягваюць узбагачаць і ўзнімаць нацыянальнае мастацтва, якое стала неад’емнай часткай сусветнай спадчыны.

Сёння ў сферы культуры працуюць тысячы выдатных спецыялістаў, энтузіястаў сваёй справы. Дзякуючы вашай плённай нястомнай дзейнасці і імкненню да пашырэння творчых гарызонтаў нашу краіну ведаюць далёка за яе межамі.

Упэўнены, што і надалей сваімі талентам, вопытам і захопленасцю вы будзеце ўносіць значны ўклад у развіццё Беларусі, выхоўваць у падрастаючага пакалення любоў да родных вытокаў і патрыятызм, умацоўваць суверэнную беларускую дзяржаву.

Жадаю вам здароўя, новых прафесійных перамог, бясконцага натхнення і дабрабыту.

 

Аляксандр Лукашэнка

12 кастрычніка 2025 года.

📍📍@Пинский Вестник

ЮТУБ | САЙТ| ИНСТ | ВК | ОК | ФЕ |

Прислать новость