🍺🚬З Беларусі ў Польшчу зноў дазволілі ўвозіць алкаголь і цыгарэты Пасля аднаўлення працы памежных пунктаў паміж Беларуссю і Польшчай польскі бок адмяніў забарону на ўвоз цыгарэт і алкаголю, уведзеную летам 2024 года, піша выданне @nashaniva. З 25 верасня 2025 года падарожнікі старэйшыя за 17 гадоў зноў могуць правозіць праз мяжу: 🤩да 40 цыгарэт (2 пачкі); 🤩да 1 літра моцнага алкаголю (больш за 22%); 🤩або 2 літры алкаголю да 22%; 🤩або 4 літры віна ці 16 літраў піва. Падарожнікі распавядаюць, што ўжо неаднаразова дэкларавалі дазволеныя аб’ёмы алкаголю і цыгарэт пры праходжанні мытнага кантролю ў пункце пропуску «Тарэспаль». 🇵🇱У мясцовым мытным аддзеле «Тарэспаля» пацвердзілі, што цяпер дзейнічаюць ранейшыя нормы ўвозу. Афіцыйных абвестак пакуль не было, аднак інфармацыю актыўна распаўсюджваюць перавозчыкі і падарожнікі.
🍺🚬З Беларусі ў Польшчу зноў дазволілі ўвозіць алкаголь і цыгарэты
9 октября 20259 окт 2025
~1 мин