🏰 Замак у 🐟 Любчы аднаўляюць без узгодненага праекта У Любчы (Навагрудскі раён) працягваюцца работы па аднаўленні замка, але частка канструкцый узводзіцца без узгаднення з Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Спадчына». За апошні час там з’явіліся паўночная вежа з фігурным купалам і паўночна-заходняя сцяна, што злучае яе з брамай-вежай. Таксама ўзведзена «драўляная» паўночна-ўсходняя вежа і пачалася пабудова паўночнай сцяны з металічным каркасам, абкладзенай бярвеннем. Гэтыя элементы істотна адрозніваюцца ад рэндэраў зацверджанага раней праекта. Паводле яго, паўночная і ўсходняя сцены павінны былі быць паўпразрыстымі, каб захаваць візуальную сувязь палаца з далінай Нёмана. Актывісты звярнуліся ў Мінкульт з просьбай праверыць законнасць работ. У ведамстве пацвердзілі: рашэнні па паўночна-заходняй сцяне і паўночнай вежы сапраўды адпавядаюць праекту. Аднак другая чарга — сцяна з боку Нёмана і паўночна-ўсходняя «драўляная» вежа — нават не пад