Найти в Дзене

Прыкметы на Пакроў. Народныя традыцыі свята

14 кастрычніка адзначаецца Пакроў (Пакравы, Пакрова). Гэта не толькі вядомае праваслаўнае свята, але ў народнай традыцыі таксама і свята сканчэння ўсіх палявых работ. Гэты дзень лічыўся пераломным момантам у жыцці прыроды. Па народных прыкметах пасля 14 кастрычніка зіма «закрывае» лета, а зямля «запячатваецца» да вясны. Да Пакравоў увесь сабраны ўраджай павінен быць «закрыты». Таксама да гэтага часу звычайна ўцяпляліся жыллё і гаспадарчыя пабудовы, а хатняя жывёла пераводзілася на стойлавае ўтрыманне. У народным уяўленні свята атаясамлівалася з дзеясловам «пакрываць». У валачобнай песні спяваецца: Святы Пакроў пакрыў зямлюЖоўтым лiстком,Маладым сняжком,Ваду – лёдам,Пчалу – мёдам,Рыбу – луской,Дрэва – карой,Птаху – пяром,Дзеўку – чапцом.Святы Пакроў пакрыўПершы стажок дранiчкамi,Другi стажок – саломкаю,Трэцi стажок – белым снегам. Ад Пакроваў звычайна пачынаўся час вяселляў: ураджай быў сабраны, з асноўнымі гаспадарчымі клопатамі разабраліся, ёсць дастатак, няма посту. Таксама у гэтую п

14 кастрычніка адзначаецца Пакроў (Пакравы, Пакрова). Гэта не толькі вядомае праваслаўнае свята, але ў народнай традыцыі таксама і свята сканчэння ўсіх палявых работ.

Гэты дзень лічыўся пераломным момантам у жыцці прыроды. Па народных прыкметах пасля 14 кастрычніка зіма «закрывае» лета, а зямля «запячатваецца» да вясны. Да Пакравоў увесь сабраны ўраджай павінен быць «закрыты». Таксама да гэтага часу звычайна ўцяпляліся жыллё і гаспадарчыя пабудовы, а хатняя жывёла пераводзілася на стойлавае ўтрыманне.

У народным уяўленні свята атаясамлівалася з дзеясловам «пакрываць». У валачобнай песні спяваецца:

Святы Пакроў пакрыў зямлюЖоўтым лiстком,Маладым сняжком,Ваду – лёдам,Пчалу – мёдам,Рыбу – луской,Дрэва – карой,Птаху – пяром,Дзеўку – чапцом.Святы Пакроў пакрыўПершы стажок дранiчкамi,Другi стажок – саломкаю,Трэцi стажок – белым снегам.

Ад Пакроваў звычайна пачынаўся час вяселляў: ураджай быў сабраны, з асноўнымі гаспадарчымі клопатамі разабраліся, ёсць дастатак, няма посту. Таксама у гэтую пару хлопцы па вёсках выглядалі сабе нявест, а тыя напярэдадні Пакрова варажылі на замужжа. У некаторых мясцінах была традыцыя: незамужнія дзяўчаты набіралі ў хвартух апалае лісце і пасля вытрасалі з прыполу – куды вецер панясе, туды і замуж ісці. У іншых мясцінах пяклі салёныя блінцы і перад сном з ядалі, задумваючы, каб сасніўся і напаіў вадою той, хто наканаваны лёсам.

Пакроў лічыўся і надзейным паказчыкам прагнозаў надвор я: «Калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу»; «Якое надвор е ў дзень Пакрова, такое яно і будзе ўсю зіму да вясны». Асабліва пільна сачылі на Пакрова за напрамкам ветру: з якога боку ён быў у гэты дзень, з таго боку ён павінен дзьмуць галоўным чынам і ў бліжэйшую зіму. Зыходзячы з таго пераканання, што поўдзень заўсёды нясе цяпло, а поўнач – холад, сцвярджалі, што паўночны пакроўскі вецер прадказвае суровую зіму, а паўднёвы – мяккую. Усходні вецер прадказваў маласнежную зіму, заходні – снежную.