12 кастрычніка — кірмаш у Лунінцы! Будзе перакрыты рух транспартных сродкаў Пашыраны продаж сельгаспрадукцыі адбудзецца ў Лунінцы ў нядзелю, 12 кастрычніка, па вуліцы Чырвонай. Да ўдзелу запрашаюцца сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама вытворцы сельгаспрадукцыі, вырашчанай на асабістых дапаможных гаспадарках. У сувязі з правядзеннем 12 кастрычніка кірмаша ў Лунінцы будзе перакрыты рух транспартных сродкаў на ўчастку вуліцы Чырвоная каля Лядовай арэны. Аўтобусныя маршруты №4 і 6 на ўчастку ад прыпынка “Лясгас” да прыпынка “Мотадром” будуць курсіраваць па вуліцах Энергетыкаў, Гагарына, Суворава. У сувязі з адхіленнем ад асноўнага маршруту магчыма невялікае адрозненне ад раскладу руху. Адміністрацыя АП-10 прыносіць прабачэнні за магчымыя нязручнасці. TikTok | VK | OK | Instagram | Сайт| Прислать новость
12 кастрычніка — кірмаш у Лунінцы! Будзе перакрыты рух транспартных сродкаў
8 октября 20258 окт 2025
1
~1 мин