Асенняй парой у сельгаспрадпрыемствах усе сілы накіроўваюцца не толькі на ворыва, падрыхтоўку глебы да сяўбы і непасрэдна на сяўбу азімых культур, але яшчэ і на заканчэнне ўборкі кукурузы – не толькі на сілас, але і на зерне. Гэтай работай і займаюцца апошнімі днямі ў ААТ "Капыльскае". Але ж для таго, каб добра працаваць, трэба як мае быць падсілкавацца. У сельгаспрадпрыемстве пра гэта клапоцяцца ў мясцовай сталовай. Заўсёды смачна гатуюць абеды загадчыца Наталля Крэпская і повар Ірына Каціла. У народзе кажуць, што ўвосень – работ восем. Гэта прымаўка найлепш адносіцца да галіны сельскай гаспадаркі. Хоць і прынята самай гарачай парой лічыць жніво, аднак нарыхтоўка кармоў, якая пачынаецца яшчэ ў чэрвені і заканчваецца, можна сказаць, з першым снегам, – кампанія не менш адказная і напружаная. Дарэчы, сёлетняя ўборачная кампанія збожжавых і зернебабовых культур у ААТ "Капыльскае" прайшла паспяхова: намалацілі амаль 19 тысяч тон збожжа. На круг атрымалася больш чым 60 ц/га. Парадаваў рапс,
Какой же фирменный стиль у ОАО "Копыльское"?
7 октября 20257 окт 2025
4
3 мин