🏚 Рэквіем па «Гарачым Хлебе». Як 19 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік
19 год таму, ранкам 6 кастрычніка 2006 г., па загаду гродзенскіх уладаў быў знасены адзін з найцікавейшых міжваенных дамоў нашага горада. Утульна размешчаны на куце вуліц 17 верасня ды Горкага ён сустракаў гродзенцаў смачным пахам гарачага свежага хлеба, фарміраваў пачатак квартала так званай Залатой Горкі - месца, дзе заканчваўся горад у першай палове ХХ ст.
Якая гісторыя была ў будынка і чаму ўлады вырашылі яго знесці — чытайце (і глядзіце) пра страчаную спадчыну Гродна на Hrodna.life.
💥