Водар «Натхненне» — унікальны водар, створаны разам з парфумерам Уладам Рэкуновым🍃 Гэта паглыбленне ў беларускую прыроду, якое раскрываецца ў крамах: тут кожны ўдых становіцца маленькім цудам. Водар складаецца з трох актаў — гісторыі, што расказвае сама прырода: 🌿 «Прачынанне ў расе» (верхнія ноты) Першае знаёмства з водарам — свежасць ранку, бадзёрая кіслінка першых ягад і лёгкая гарчынка траў. Гэта момант, калі прырода прачынаецца разам з вамі. 🌸 «Папараць-кветка» (ноты сэрца) Сэрца водару раскрываецца лясной таямніцай: дзікія кветкі, лісце, прагрэтае сонцам, і ціхае цудоўнае імгненне, калі хочацца спыніцца і ўдыхнуць усё навокал. 🌲 «Лясная калыханка» (базавыя ноты) У шлейфе застаюцца цяпло і спакой: водар старых дрэў, утульная драўняная мяккасць і ледзь улоўная пяшчота — як успамін пра самае бяспечнае месца на зямлі. ⭐️Хочаце, каб «Натхненне» стала даступным для ўсіх? Пакіньце водгук у сацсетках і падзяліцеся сваімі адчуваннямі. Аромат з’явіцца ў продажы толькі тады, калі
Водар «Натхненне» — унікальны водар, створаны разам з парфумерам Уладам Рэкуновым
6 октября 20256 окт 2025
1 мин