Найти в Дзене
Hrodna.life

🪨 У 🐂 Ашмянах з’явіліся лаўкі з выкарыстаннем валуноў

🪨 У 🐂 Ашмянах з’явіліся лаўкі з выкарыстаннем валуноў

У гарадскім парку Ашмян усталявалі новыя аб’екты добраўпарадкавання. Асноўная асаблівасць — незвычайныя лавы, аздобленыя валунамі, піша мясцовая раёнка.

Камень выкарыстоўваецца не толькі як дэкор, але і як канструкцыйная частка лавак. Для стварэння кампазіцый выкарыстаныя валуны, знойдзеныя ў Ашмянскім раёне. Паводле адной з версій, назва горада паходзіць ад слова «камень», таму з’яўленне каменных элементаў у парку сімвалічна — гэта адсылка да вытокаў і сувязі з зямлёй.

Пры ўваходзе ў парк усталявалі скульптуру птушкі на камені. Арт-аб’ект стаў папулярным месцам для фотаздымкаў і арганічна дапоўніў прастору.

У бліжэйшы час у парку плануюць усталяваць габіёны — металічныя канструкцыі, запоўненыя каменем. Яны будуць выконваць дэкаратыўную і практычную функцыі, падзяляючы зоны і ствараючы ўтульныя месцы для адпачынку.

Фота: «Ашмянскі веснік»

-2
-3
-4