Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

💐Сёння ў Беларусі адзначаецца адзін з самых цёплых і душэўнах святаў — Дзень настаўніка

💐Сёння ў Беларусі адзначаецца адзін з самых цёплых і душэўнах святаў — Дзень настаўніка "Быць настаўнікам – гэта асаблівы талент, — гаворыцца ў віншаванні кіраўніцтва раёна ў адрас педагогаў і ветэранаў педагагічнай працы. — Сваім выхаванцам вы даяце веды, развіваеце лепшыя асабістыя якасці, здольнасці творча думаць і прымаць самастойныя рашэнні. Работнікі адукацыйных устаноў Бешанковіччыны – мэтанакіраваныя, ініцыятыўныя і творчыя людзі, якія шчыра любяць сваю працу і заўсёды імкнуцца да павышэння прафесійнага ўзроўню. Асобай падзякі заслугоўваюць ветэраны сферы, што не толькі ўнеслі вялікі ўклад у справу выхавання і адукацыі многіх пакаленняў бешанкавічан, але і перадалі свае вопыт і веды сённяшнім педагогам – годным прадаўжальнікам традыцый гэтай высакароднай прафесіі. Дарагія сябры, жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і міру вам і вашым блізкім! Няхай вочы вашых вучняў і шчырая падзяка іх бацькоў будуць невычэрпнай крыніцай аптымізму і творчасці, а падтрымка б

💐Сёння ў Беларусі адзначаецца адзін з самых цёплых і душэўнах святаў — Дзень настаўніка

"Быць настаўнікам – гэта асаблівы талент, — гаворыцца ў віншаванні кіраўніцтва раёна ў адрас педагогаў і ветэранаў педагагічнай працы. — Сваім выхаванцам вы даяце веды, развіваеце лепшыя асабістыя якасці, здольнасці творча думаць і прымаць самастойныя рашэнні.

Работнікі адукацыйных устаноў Бешанковіччыны – мэтанакіраваныя, ініцыятыўныя і творчыя людзі, якія шчыра любяць сваю працу і заўсёды імкнуцца да павышэння прафесійнага ўзроўню.

Асобай падзякі заслугоўваюць ветэраны сферы, што не толькі ўнеслі вялікі ўклад у справу выхавання і адукацыі многіх пакаленняў бешанкавічан, але і перадалі свае вопыт і веды сённяшнім педагогам – годным прадаўжальнікам традыцый гэтай высакароднай прафесіі.

Дарагія сябры, жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і міру вам і вашым блізкім! Няхай вочы вашых вучняў і шчырая падзяка іх бацькоў будуць невычэрпнай крыніцай аптымізму і творчасці, а падтрымка блізкіх ўсяляе ўпэўненасць ва ўласныя сілы!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.