👩🏻🏫 5 кастрычніка адзначаюць Сусветны дзень настаўніка Гэта прафесійнае свята настаўнікаў, выкладчыкаў і работнікаў сферы адукацыі было заснавана ў 1994 годзе і сёння падтрымліваецца больш як у 100 краінах свету. У гэты дзень адзначаюць заслугі і ролю педагогаў у забеспячэнні якаснай адукацыі на ўсіх узроўнях, а таксама іх неацэнны ўнёсак у развіццё грамадства. ААН прапануе бацькам і ўсім грамадзянам на хвіліну задумацца, як добры настаўнік змяніў іх жыццё і якую памяць пра яго яны захавалі. 💰 Да Дня настаўніка Белстат апублікаваў статыстыку па заробках педагогаў у Гродзенскай вобласці. Як вынікае з дадзеных, нават паводле афіцыйных падлікаў, іх заробкі застаюцца найніжэйшымі сярод іншых сфер — за студзень–жнівень 2025 года сярэдні заробак склаў 2415 рублёў (для параўнання: у мінулым годзе — 1982,4 рубля). Паводле ўладаў, гэта рост на 21 % у параўнанні з мінулым годам. А ў цэлым у сферы адукацыі заробак на жнівень 2025 года склаў 1670,3 рубля. ⛓Тым часам дарадца Святланы Ціха