5️⃣ «Хочаш займацца палітыкай — заставайся за кратамі». Сяргей Спарыш расказаў пра сустрэчу і расставанне з Мікалаем Статкевічам — Лёгкі на ўспамін! — гэта першыя словы, якія пачуў Сяргей Спарыш, калі напярэдадні дэпартацыі сустрэў у камеры СІЗА КДБ Мікалая Статкевіча. — Жывы! — толькі і змог адказаць Сяргей. Ён не бачыў Статкевіча з 2020-га года. Спарыш і Статкевіч былі ў групе вызваленых з турмы і падрыхтаваных да дэпартацыі 52 зняволеных. Іх прывезлі на літоўска-беларускую мяжу, але перасёк яе 51 чалавек. Мікалай Статкевіч застаўся ў Беларусі. Для Hrodna.life Сяргей Спарыш распавёў пра размову з палітыкам. Падрабязней пра сустрэчу палітвязняў, якіх вывозілі ў Літву, на Hrodna.life. ⛓️ https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/siarhei-sparysh/utm_source=tg