Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

📖 Гэта здарылася зноў! Руслан Кулевіч сабраў поўную залу на прэзентацыі сваёй новай кнігі пра Гродна

📖 Гэта здарылася зноў! Руслан Кулевіч сабраў поўную залу на прэзентацыі сваёй новай кнігі пра Гродна Больш за 80 чалавек прыйшлі ў беластоцкі Цэнтр Заменгофа на прэзентацыю кнігі «Апошнія сведкі Гродна». Гэта амаль столькі ж, колькі збіралася на сустрэчы з аўтарам у Гродне ў даковідныя і даваенныя часы. Сярод слухачоў былі і беларусы-мігранты, якія жывуць у Беластоку, і палякі, зацікаўленыя гісторыяй першай паловы ХХ стагоддзя. 🧐 Гэта ўжо трэцяя кніга Кулевіча. Як і папярэднія, яна змяшчае ўспаміны гродзенцаў, народжаных у 1930–40-я гады, чые лёсы склаліся па-рознаму: адны засталіся ў родным горадзе, другія пераехалі ў Польшчу, а хтосьці ўрэшце апынуўся за акіянам. На жаль, у Гродне кніга пакуль недаступная. Але яе можна будзе бясплатна знайсці ў электроннай бібліятэцы kamunikat.org, дзе ўжо выкладзены першая і другая часткі: 🟦«Горад адзін. Успаміны розныя» 🟦«Гісторыі з гродзенскіх вуліц» Больш падрабязнасцяў пра кнігу і яе стварэнне Руслан Кулевіч расказваў Hrodna.life: http

📖 Гэта здарылася зноў! Руслан Кулевіч сабраў поўную залу на прэзентацыі сваёй новай кнігі пра Гродна

Больш за 80 чалавек прыйшлі ў беластоцкі Цэнтр Заменгофа на прэзентацыю кнігі «Апошнія сведкі Гродна». Гэта амаль столькі ж, колькі збіралася на сустрэчы з аўтарам у Гродне ў даковідныя і даваенныя часы. Сярод слухачоў былі і беларусы-мігранты, якія жывуць у Беластоку, і палякі, зацікаўленыя гісторыяй першай паловы ХХ стагоддзя.

🧐 Гэта ўжо трэцяя кніга Кулевіча. Як і папярэднія, яна змяшчае ўспаміны гродзенцаў, народжаных у 1930–40-я гады, чые лёсы склаліся па-рознаму: адны засталіся ў родным горадзе, другія пераехалі ў Польшчу, а хтосьці ўрэшце апынуўся за акіянам.

На жаль, у Гродне кніга пакуль недаступная. Але яе можна будзе бясплатна знайсці ў электроннай бібліятэцы kamunikat.org, дзе ўжо выкладзены першая і другая часткі:

🟦«Горад адзін. Успаміны розныя»

🟦«Гісторыі з гродзенскіх вуліц»

Больш падрабязнасцяў пра кнігу і яе стварэнне Руслан Кулевіч расказваў Hrodna.life:

https://analytics-ga.com/ru/2025/08/22/kniga-kulevicha-3/?utm_source=tg

📷 Фота: Hrodna.life

-2
-3
-4
-5
-6
-7