17 верасня ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбылася значная падзея ў культурным жыцці Беларусі. У гэты дзень прайшоў круглы стол на тэму “Беларуская культура – аснова народнага адзінства”, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, а таксама адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Павел Южык (1874–1944): мастак і настаўнік”. Мерапрыемства падкрэсліла непарыўную сувязь гістарычнай спадчыны і сучаснасці, ролю мастацтва ва ўмацаванні культурнай ідэнтычнасці і адзінства беларускага народа. У дыскусіі круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі музейнай супольнасці, мастацтвазнаўцы і работнікі культуры. Сярод ганаровых гасцей былі нашы землякі: начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва, дырэктар музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі Людміла Градзіцкая і захавальнік фондаў Алеся Жалевіч. Жыццёвы і творчы шлях Паўла Южыка цесна звязаны са смаргонскім краем, дзе ён доўгі час жыў і працаваў. Творы, прадстаўленыя на выставе, – з калекцыі Нацыянальн
Мастацтва як аснова адзінства: у Мінску ўшанавалі памяць мастака з Вётхава Паўла Южыка
18 сентября 202518 сен 2025
1
2 мин