Восеньскі фэст традыцыйнай культуры БАГАЧ 2025 🍂👩🏼🌾 У народным календары Багач — гэта час, калі ўраджай сабраны, а ў хаце запальваецца першы агмень пасля лета. Васковая свечка ў лубцы з жытам — сімвал шчасця і дастатку на ўвесь год! 🗓️ 28 верасня ⏰ 12:30 📍хутар Арлоўшчына (Ракаўскі с/с, Валожынскі раён) 💰12 рублёў / 6 рублёў (для дзяцей 6-12 гадоў) / бясплатна (дзеці да 6 гадоў) ❗ падрабязнасці ў арганізатара festclub.by 🌾 Галоўная падзея — ссыпанне агульнага Багача! Арганізатары запрашаюць кожнага прынесці жменьку зерня і стаць часткай гэтага цудоўнага абраду. Не проста глядзець, а быць у цэнтры падзей! 🌾 ✨ Што вас чакае? — урачыстае шэсце і народныя абрады, — народныя танцы і жывая музыка, — фальклорныя гурты, — кірмаш і крутыя фота-зоны, — майстар-класы па рамёствах і многае іншае!