Дэмаграфія Блеўчыцкага сельсавета працягвае расці. Зусім нядаўна на тэрыторыі сельсавета ў двух сем’ях адбылася радасная падзея – нарадзіліся дзеці. Шчаслівыя бацькі атрымалі пасведчанні аб нараджэнні сваіх дачок. Нованароджаным жадаем моцнага здароўя, а іх бацькам – сіл, цярпення і бязмежнага шчасця. На тэрыторыі сельсавета праведзены маштабныя работы па добраўпарадкаванні. Сіламі арганізацый і жыхароў было выканана скошванне травы на вуліцах і пустых участках у аграгарадку Быстрыца, вёсках Блеўчыцы, Мацкевічы, Лешня. Падчас суботніка прыбралі смецце, вывезлі зрэзаныя дрэвы і галлё, а таксама скасілі небяспечны залатарнік канадскі. У акцыі прынялі актыўны ўдзел мясцовыя жыхары, работнікі Блеўчыцкага сельвыканкама, а таксама арганізацыі-партнёры. Капыльская ЖКГ прадаставіла тэхніку для вывазу дроў, а ААТ "Ціміразеўскі" – для пагрузкі вялікіх калодак. У Быстрыцкай сярэдняй школе адбылося спартыўнае мерапрыемства, накіраванае на прапаганду здаровага ладу жыцця. Свята спорту і здароўя был