Шматлікія народныя святы верасня звязаны з канчатковым развітаннем з летам. Адно з такіх – Узвіжанне (Здзвіжанне), якое атрымала сваё асаблівае тлумачэнне ў народным фальклоры. «Да Здзвіжання ўсё павінна быць здзвінута». Гэта значыць, што ўсе азімыя і яравыя павінны быць звезены з поля. Песня раіла на Узвіжанне «з поля збіраць, бульбу капаць, сцяліць лянок». Чым далей гартаецца народны каляндар, тым часцей згадваецца пра надыход халадоў: «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы». Гэта, па ўсім прыкметам, апошняе свята, якое сiмвалiзуе канчатковае развітанне з летам. А ключы ад лета – у шызай галачкі, і яна, адлятаючы ў цёплыя краі, замыкае яго і забірае з сабою ключы, лічылі ў народзе. У бязмежным небе роўненькім шнурочкамЖураўліў вырай мкнуцца над лясочкам.Меншыцца шнурочак, у паднеб’і тае.Вось ледзь-ледзь чарнее, міг – і прападае. Значнай з явай дня быў для народнага ўяўлення яшчэ адзін рух («здзвіжанне») у прыродзе – выпаўзалі ўсе змеі і збіраліся разам, каб адправіцца на зімовы
Развiтанне з летам. Якое тлумачэнне ў народным фальклоры атрымала Узвіжанне
11 сентября 202511 сен 2025
1 мин