Перад адлётам у вырай буслы масава завіталі на тэрыторыю сельсавета – адразу тры сям’і дачакаліся папаўнення. Нарадзіліся тры хлопчыкі. Ягор стаў другім дзіцем у сваіх бацькоў, Міхаіл – трэцім. А вось цімкаўлянін Марк сваім з’яўленнем на свет пабіў рэкорд – ён у сям’і дзясяты! Прафілактычная работа з неблаганадзейнымі грамадзянамі працягвае заставацца ў ліку актуальных напрамкаў зацікаўленых органаў. Гэтаму пытанню была надзелена ўвага і падчас чарговага пасяджэння савета грамадскага пункта аховы правапарадку, якое прайшло ў в. Руднае. Работнікі сельвыканкама сумесна з супрацоўнікамі Капыльскага РАНС працягваюць абследаванне домаўладанняў. У першую чаргу ў полі зроку – уязвімыя катэгорыі насельніцтва: пажылыя і адзінокія грамадзяне, шматдзетныя сем’і, а таксама сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Як адзначыла старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Наталія Прохарава, радуе тое, што пры выяўленні недахопаў многія тэрмінова іх выпраўляюць. Пра значнасць Дня на
Узнали, что нового в Тимковичском сельсовете
21 сентября 202521 сен 2025
1 мин