Паважаныя работнікі лясной гаспадаркі! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу! Лес – наш вялізны ўсенародны прыродны здабытак, які мае важнае экалагічнае і эканамічнае значэнне. Гэта і будаўнічы матэрыял, і паліва, і свежае, чыстае паветра, і навакольная прыгажосць. Захаванне, прымнажэнне, беражлівае і рацыянальнае выкарыстанне гэтага бясцэннага нацыянальнага багацця – абавязак не толькі работнікаў гаспадаркі, але і кожнага з нас. Ад усёй душы дзякуем вам за самаадданую працу, за вернасць выбранай прафесіі. Жадаем новых здзяйсненняў на карысць Лунінецкага раёна, здароўя, дабрабыту, аптымізму, міру, шчасця вам і вашым блізкім. І няхай лясы, вырашчаныя вашымі рукамі, з падзякай прымаюць нашчадкі, як адно з самых галоўных багаццяў Беларусі! Паглядзець Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. TikTok | VK | OK | Instagram | Сайт| Прислать новость
Паважаныя работнікі лясной гаспадаркі! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу
21 сентября 202521 сен 2025
~1 мин